У Баранавічах пройдзе фестываль хрысціянскай музыкі “Дастукацца да нябёсаў”

9 лютага ў Баранавічах адбудзецца хрысціянскі музычны фэст “Дастукацца да нябёсаў”.

Штогадовы канцэрт пройдзе ўжо ў восьмы раз. Сотні маладых вернікаў з розных куткоў Беларусі спяваюць і танчаць пад любімыя песні пра Бога, слухаюць сведчанні музыкаў. Як звычайна, уваход на #ddn19 вольны.

Пачатак у 18.00. Адрас пляцоўкі: Баранавічы, вул. Кірава, 62 (будынак ДКТ «Тэкстыльшчыкаў»).

Арганізатар мерапрыемства – рыма-каталіцкі прыход Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай. Адказны – ксёндз Павел Рудзьман. На яго канале ў YouTube (Pavel Rudman) будзе весціся прамая трансляцыя канцэрта.

– Сябры, у 2019 годзе, у лютым спаўняецца 5 гадоў з моманту існавання эвангэлізацыйная праекта Thecrosswayband. Шмат што адбылося за гэтыя гады, і мы рады будзем бачыць кожнага з вас на #ddn19 і падзяліць гэтую радасць, ­– запрашае кс. Павел.

Katolik.life

для друку для друку