У Баранавічах прайшоў фэст хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў»

festyval7 лютага ў Баранавічах у Доме культуры тэкстыльшчыкаў прайшоў IV фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў».

Упершыню фестываль праводзіўся ў студзені 2012 года ў Астраўцы як рок-фестываль рэлігійнай песні. У другі раз месцам правядзення быў Гудагай, а ў мінулым годзе, як і сёлета — Баранавічы.

У ім паспелі паўдзельнічаць такія каталіцкія гурты, як LAUDANS (г. Мінск), UNITED IN SPIRIT (г. Баранавічы), AVE (г. Гродна), а таксама пратэстанцкія: PARACLETOS, WISMA і CRUSADE з Брэста і іншыя.

У гэты раз у фестывалі ўзялі удзел гурты «Небасхіл» (г. Мінск), UNITED IN SPIRIT (г. Баранавічы), PARACLETOS (г. Брэст), THE CROSS WAY (г. Баранавічы), THE FRAIZ (г. Брэст), LAUDANS (г. МІнск).

katolik-gomel.by

 

для друку для друку