У Бараўлянах прайшоў канцэрт у гонар Марыі Успамогі Хрысціянаў

24 мая у бараўлянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў, адбыўся святочны канцэрт выхаванцаў моладзевага цэнтра культуры і мастацтваў імя св. Францішка Сальскага, прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі.

24 мая па традыцыі адзначаюць свята Марыі Успамогі Хрысціянаў, для салезіянаў па ўсім свеце гэта асаблівы дзень, бо менавіта Марыя Успамога з’яўляецца Нябеснай Апякункай таварыства.

Распачалася праграма урачыстай святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Пасля малітвы ўсе прысутныя перайшлі ў будынак араторыя, дзе і адбыўся канцэрт.

Дзеткі пад кіраўніцтвам педагогаў дэманстравалі свае таленты: танцавалі, спявалі, гралі на музычных інструментах, чыталі вершы. Бацькі і ўсе прысутныя з захапленнем глядзелі нумары і падтрымлівалі дзяцей гучнымі апладысментамі.

Напрыканцы канцэрта слова ўзяў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. Ён падзякаваў педагогам за іх руплівую працу, а дзецям — за таленты, якімі яны дзяліліся, праслаўляючы Маці Божую.

Далучыцца да кагорты таленавітых музыкантаў можа любы жадаючы ад трохгадовага ўзросту і вышэй, у цэнтры прапануюцца развіваючыя індывідуальныя і групавыя заняткі па наступных накірунках: ігра на музычным інструменце, акадэмічны і эстрадны вакал, тэатральная студыя.

За больш падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца па тэлефоне: +375 (29) 502 24 20.

sdb.by

для друку для друку