- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

У Аўстрыі падчас Вялікага посту будуць высылаць «смс ад Папы»

telefon [1]Каталіцкі Касцёл у Аўстрыі зноў прапануе карыстальнікам мабільных тэлефонаў дасылаць SMS з цытатамі Папы Францішка.

Цытаты былі адабраны з выступленняў і пропаведзяў Святога Айца ў трэці год пантыфікату, а таксама з выбраных запісаў Папы на Twitter.

«Кароткія паведамленні Папы з’яўляюцца стымулам для асабістай веры, а таксама матывацыяй для заахвочвання да актыўнага хрысціянскага жыцця», — растлумачыў мэту гэтай акцыі Пол Вут, адказны за кантакты са сродкамі масавай інфармацыі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Аўстрыі.

Пераадрасацыя такіх SMS бясплатная і даступная для ўсіх карыстальнікаў мабільных сетак Аўстрыі. Яны будуць адпраўляцца штодня з Папяльцовай серады да суботы перад Вялікаднем, а менавіта да 26 сакавіка. У любы час абанент можа адмовіцца ад іх.

Падобная акцыя была праведзена Каталіцкім Касцёлам у Аўстрыі да візіту Папы Бэнэдыкта XVI у краіну ў 2007 годзе, падчас посту 2008 года і з 2011 года — кожны год. Як адзначыў Пол Вут, такая акцыя заўсёды выклікала вялікую цікавасць грамадства.

catholic.by [2] са спасылкай на  Deon.pl  [3]