У Аўстрыі адбылося Міжнароднае спатканне піярскай моладзі

piary 01З 25 па 31 ліпеня адбылося Міжнароднае спатканне піярскай моладзі (Piarist Youth Meeting 2015) ў г. Хорн, Аўстрыя. Больш за 200 маладых людзей з васьмі краін Еўропы – з Аўстрыі, Беларусі, Венгрыі, Італіі, Польшчы, Славакіі, Чэхіі і Украіны – прыняло ўдзел у сёлетнім спатканні. Сярод удзельнікаў была і група піярскай моладзі з Ліды і Шчучына разам з а. Андрэем Агелем SP, што адбылося з запрашэння а. Паўла Нэймана SP і Томаша Абрамовіча SP.

Мэтай сустрэчы была падрыхтоўка да Сусветных дзён моладзі, якія адбудуцца ў Кракаве ў наступным годзе. Яшчэ у Рыа-дэ-Жанэйра папа Францішак заклікаў маладых людзей, каб яны ўзялі евангельскія благаслаўленні ў якасці практычнай праграмы свайго жыцця.

Таму дэвізам менавіта сёлетняга спаткання піярскай моладзі былі словы, прапанаваныя папам Францішкам: «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мц 5,8).

Падчас Міжнароднага спаткання піярскай моладзі ў Хорне мелі месца шматлікія сустрэчы ў нацыянальных і міжнародных групах, майстэрні накшталт “Евангелізацыя”, “Флэшмоб”, “Школа малітвы”, “Каталіцкія медыа”.., канферэнцыі, сярод якіх можна адзначыць канферэнцыю на чале з паслом Аўстрыі ў Чэхіі Фердынандам Трауттмансдорфам, які разам са сваёй жонкай падзяліўся жыццёвым досведам на тэму шлюбу, сям’і, чысціні сэрца.

Паколькі спатканне насіла міжнародны характар, то кожны дзень мы мелі магчымасць чуць Слова Божае на розных мовах Еўропы, распачынаючы нямецкай з вуснаў манс. Кляуса і заканчваючы беларускай.

Сярод іншага, праграма спаткання прадугледжвала наведванне Розэнбурга, Альтэнбурга і, безумоўна, Вены. Але усё ж такі цэнтральным месцам было паглыбленне сваіх адносін з Богам падчас малітвы, канферэнцый, адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту; і з людзьмі праз дыялог, працу ў групах і, безумоўна, піярскія танцы…

Можна сказаць, што піярская моладзь з Беларусі не толькі даведалася пра культуру іншых краін, адрозненні паміж народамі, але і ўзмацнілася ў перакананні таго, што, нягледзячы на існуючыя адрозненні, нас аб’ядноўвае вера і ўпэўненасць, што ўсе мы [піяры Беларусі] належым да адзінай піярскай сям’і.

Кацярына Мурамская, тэкст;
Аляксандр Снапко, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі