У Аўстрыі адбылася сустрэча партнераў «Карытас»

???????????????????????????????Па традыцыі кожныя 2 гады аўстрыйская арганізацыя «Карытас» Лінц праводзіць сустрэчу партнераў «Карытас» з розных краінаў свету, падчас якой абмяркоўваюцца асноўныя накірункі работы арганізацыі.

У гэтым годзе «Карытас» Лінц адзначае 25-годдзе сваёй дзейнасці, таму чарговая сустрэча партнераў “Карытас” адбылася 21-24 чэрвеня менавіта ў Аўстрыі, у горадзе Лінц.

25 гадоў назад пачалася праца арганізацыі Замежная дапамога «Карытас» Верхняй Аўстрыі з маштабнай выратавальнай акцыі для пацярпелага бедства насельніцтва Румыніі.

Святкаванне юбілею распачалося святочнай Святой Імшой у катэдральным саборы Марыендам, у самым вялікім касцёле ў Аўстрыі, у горадзе Лінц, у якой прыняў ўдзел біскуп Максіміліян Айхерн разам з дырэктарамі “Карытас” з краін-партнёраў. Кіруючыся прыкладам Езуса, “Карытас” не праходзіць міма бядотнага палажэння народа, але аказвае дапамогу ў знак салідарнасці ў краінах Усходу і Поўдня.

Пасля Святой Імшы госці пазнаёміліся з працай “Карытас” Замежная дапамога ва Ўсходняй Еўропе і Афрыцы. Асноўным рэгіёнам для аказання замежнай дапамогі ў «Карытас» Верхняй Аўстрыі па-ранейшаму з’яўляецца Ўсходняя Еўропа з краінамі Беларусь, Румынія, Боснія і Герцагавіна, Сербія і Расія (Сібір). З боку Беларусі ў сусрэчы прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага «Карытас» і дырэктары ўсіх дыяцэзіяльных «Карытас» у Беларусі.

22 чэрвеня дырэктары “Карытас” з Беларусі, Румыніі, Босніі, Сербіі, Конга і Аўстрыі выступілі з дакладамі адносна вынікаў працы за апошнія 2 гады. Удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з тэмай “Харчовае забеспячэнне” і “Навучанне спецыялістаў па сельскай гаспадарцы за мяжой”.

3 дзень сустрэчы быў прысвечаны тэме дапамогі дзецям. Напачатку партнеры “Карытас” выступілі з дакладамі па тэмах “Дзеці і будучыня”, “Лекавая педагогіка” і “Экалагічныя праграмы”.

Дырэктар Нацыянальнага “Карытас” у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB выступіў з прэзентацыяй праекта “Перш за ўсе – сям’я, правы дзіцяці – зараз” і пазнаёміў усіх прысутных з працай “Карытас” у Беларусі ў напрамку абароны правоў дзіцяці.

Таксама кс. Віктар падзякаваў ад імя старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча за супрацоўніцтва ў накірунку дапамогі бедным і выказаў надзею на далейшую плённую працу.

Напрыканцы ўсе ўдзельнікі падзякавалі арганізатарам мерапрыемства і выказалі свае пажаданні і прапановы па правядзенню наступнай сустрэчы партнераў.

caritas.by

для друку для друку