Будаўніцтва святыні працягвалася з 2013 года. Цэлы храм (акрамя мясцовай цэглы, цэменту і некаторых элементаў даху) быў фактычна «прывезены» з Польшчы, а менавіта ўсё абсталяванне, пачынаючы ад табэрнакулюма і алтара, і заканчываючы пакрыццём даху.
Ксёндз Мечыслаў перасылаў дэталі для будаўніцтва касцёла самалётамі, дзякуючы дапамозе войска Польскага. Некаторыя часткі прыплылі кантэйнерам.
Кансэкрацыю касцёла святога Пятра ў Баганду (Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка) здзейсніў біскуп Гуеррыно Перын. Гэты касцёл з’явіўся ў Афрыцы стараннямі парафіян з дыяцэзіі Тарнова і аддзела Папскіх спраў пашырэнне веры.
На ўрачыстасць асвячэння, якая доўжылася чатыры гадзіны, прыбыло каля 1500 вернікаў. Некаторыя ішлі пешшу тры дні і пераадолелі больш за 100 кіламетраў.
У святкаванні прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі мясцовай улады і шматлікіх хрысціянскіх касцёльных суполак і сект, якіх у Афрыцы ёсць вялікая колькасць.
пераклад catholicnews.by з сайта deon.pl
