У 23 гады стала маці 13 дзяўчынак

18-гадовай дзяўчынай Кэці паехала ва Уганду на тры тыдні. Вярнуўшыся адтуль, прывезла для сваёй сям’і дзіўную навіну, паведамляе deon.pl.

Пасля гэтага выезду Кэці Дэвіс Мейджорс вырашыла пакінуць вучобу і свае планы. Вырашыла вярнуцца ва Уганду як місіянерка, якая будзе вучыць мясцовых дзяцей.

У 23 гады яна ўдачарыла 13 маладых дзяўчынак і займалася імі як адзінокая маці.

Праз некалькі гадоў сустрэла сваё каханне — таксама місіянера.

— Гэта самы вялікі падарунак ад Бога! Знайсці чалавека, які не толькі зацікаўлены тым, чым я займаюся; але захоплены думкай увайсці ў такое сумеснае жыццё, — кажа Кэці. Яна падкрэслівае, што гэты вопыт даў ёй нямала натхнёных думак, дапамог спадзявацца на Бога, у прыватнасці перад тварам пакуты і трагедый.

— Я змагалася з пытаннем: кім ёсць Бог? Хто Ён такі? Я ўбачыла, што Бог ёсць тым, кім Ён сам кажа, што ёсць: Ён добры, верны і імкнецца радаваць сваіх людзей, — кажа Кэці.

Людзі па ўсім свеце захопленыя радасцю і шчодрасцю Кэці, якая натхняе іншых, каб давалі тое, што маюць, і знаходзілі Бога ў штодзённасці свайго жыцця.

для друку для друку