У 2017 годзе могуць распачацца працы па рэстаўрацыі Чырвонага касцёла

red_churcПраектаванне прац па рэстаўрацыі Чырвонага касцёла ў Мінску плануецца завяршыць сёлета, паведаміў на прэс-канферэнцыі 27 кастрычніка галоўны інжынер «Мінскай спадчыны» Міхаіл Жых. Паводле яго, будынак касцёла знаходзіцца ў паўаварыйным стане.

Так, заявіў Міхаіл Жых, працякае дах на прыбудове, руйнуюцца сцены і цэгла, страчаныя гістарычныя фрэскі, маюцца неўласцівыя стылістыцы храма вітражы, састарэлі інжынерныя сістэмы.

Паводле яго, ідзе ўзгадненне з рознымі службамі магчымасцяў па рэстаўрацыі аб’екта, бо сучасныя патрабаванні службаў эксплуатацыі пагражаюць стратай некаторых гістарычных асаблівасцяў касцёла. Таксама ідзе падрыхтоўка каштарысу, каб атрымаць 550 тыс. еўра еўрапейскіх грантаў на аднаўленне касцёла.

У выпадку станоўчага вырашэння пытання працы на аб’екце могуць пачацца ўжо ў 2017 годзе

krynica.info са спасылкай на БелТА

для друку для друку