Турысты ў Мінску часцей за ўсё фатаграфуюцца з Чырвоным касцёлам

Каталіцкія храмы ўвайшлі ў топ самым папулярных збудаванняў свету.

Эксперты назвалі славутасці, якія часцей за ўсё фатаграфуюць турысты. Аказалася, што самым папулярным месцам для сэлфі і фотаздымкаў з’яўляецца Эйфелева вежа ў Парыжы, рымскі Калізей і фантан Трэві ў сталіцы Італіі.

У топ-5 таксама ўвайшлі два знакамітых каталіцкіх храмы – Саграда Фамілія ў Барселоне і Сабор Парыжскай Божай Маці.

Уверсе рэйтынгу знаходзяцца яшчэ некалькі італьянскіх каталіцкіх святынь – гэта катэдры ў Мілане і ў Фларэнцыі.

А ў топ славутасцяў Мінска ўвайшоў Чырвоны касцёл на плошчы Незалежнасці (рыма-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены). Сапраўды, сэлфі з гэтым храмам часта сустракаюцца ў сацыяльных сетках, у асноўным – на старонках беларускіх і расійскіх турыстаў.

Katolik.life

для друку для друку