Салезіяне ксяндза Боска запрашаюць каманды да ўдзелу ў штогадовых спаборніцтвах па мікра-футболе “Кубак Дона Боска”, які адбудзецца з 5 снежня 2019 года па 16 студзеня 2020 года, паведамляе sdb.by.
Як і заўсёды турнір пройдзе ў мінскім араторыі па адрасе: вул. Пляханава, 28/1. Гульні адбываюцца вечарам у буднія дні.
- колькасць каманд абмежаваная — 16 (гульня 4 на 4);
- максімальная колькасць гульцоў у камандзе — 7;
- узрост гульцоў — ад 16 гадоў і вышэй.
Кошт удзелу ў турніры — 100 бел. рублёў з каманды.
Заяўкі наступнай формы неабходна дасылаць на е-mail: football@sdb.by.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 567 85 64 (Раман).
