Ці сапраўды Hello Kitty — справа сатаны?

hello_kittyСлых, што распаўсюджваецца праз Інтэрнэт сцвярджае, што Hello Kitty — на сусветным узроўні вядомы сімвал масавай культуры — на самай справе з’яўляецца справай сатаны.

Слых распаўсюджваецца ў розных версіях. Чалавек (у некаторых версіях бацька, а ў некаторых маці), які меў хворае дзіця (у некаторых версіях немаўля, а ў іншых — дванаццацігадовую дзяўчынку, хворую на рак), абяцаў Сатане, што калі дзіця паправіцца, то ў такім выпадку ён/яна зробіць ляльку, паводле якой увесь свет будзе дурэць. А лялька гэтая будзе сродкам сатанінскага ўздзеяння на маладых. Так, як сцвярджае легенда, у супрацоўніцтве з чорнымі сіламі і японскай фірмай Sanrio і паўстала Hello Kitty, чыя выява цяпер выкарыстоўваецца на многіх вырабах для дзяцей. Далей легенда сцвярджае, што імя Hello Kitty — на самай справе гэта «Hell o Kitty» (пекла, о Кіцці — англ.). Па іншай версіі легенды — «Kitty», нібыта, на кітайскай азначае «дэман». Як бы там ні было, але легенда сцвярджае, што імя вядомага кацяня нібыта з’яўляецца прывітаннем злым сілам. Каб яшчэ больш упрыгожыць легенду, сцвярджаюць, што ружовы колер, які часта асацыюецца з Hello Kitty, нібыта ініцыюе дзяцей у сексуальную сферу, што гэта колер Нью Эйдж і да таго падобнае.

hello-kitty-fanatic-kid

Каталіцкі партал Bitno.net правёў даследаванні гэтага пытання. Паводле гэтага даследавання, чуткі аб сатанінскім характары ​​Hello Kitty апынуліся неабгрунтаванымі. Сам брэнд Hello Kitty, які належыць японскай фірме Sanrio, паўстаў яшчэ ў далёкім 1974 годзе і ніколі нікім да 2008 года не прывязваўся да сатанізму. У кітайскай мове няма слова «Kitty». Такое слова адсутнічае таксама і ў японскай мове. Таксама зусім неапраўданым з’яўляецца раскладваць ангельскае прывітанне «Hello» на «Hell o».

Крыніцай легенды з’яўляюцца электронныя лісты на іспанскай мове, якія ў 2008 годзе масава заспамілі карыстальнікаў з розных краін, падаючы ўжо ў самым старце розныя версіі «сатанінскай» легенды пра Hello Kitty. Пазней з’явіліся панічныя відэа на YouTube.

Вядома, можна крытычна ставіцца да брэнду Hello Kitty як да феномену грамадства, пабудаванага на страшэнным спажывецтве, але звязваць Hello Kitty з сатанізмам — ілжыва і неабгрунтавана.

Паводле «Католицький Оглядач»

для друку для друку