Ці прызначае Бог лёс чалавеку ад пачатку нараджэння?

nebo “Ці прызначае Бог лёс чалавеку ад пачатку нараджэння?” Вернікі з Германавіч

На пытанне адказвае айцец Андрэй Сідаровіч MIC:

– Так, прызначае. Згодна са словам Божым, “гэта добра і прыемна ў вачах Збаўцы нашага, Бога, Які хоча, каб усе людзі былі збаўленыя і дайшлі да пазнання праўды (1 Цім 2,3-4). Гэта добрая навіна для кожнага чалавека: сэнс жыцця прызначаны нам Богам – быць збаўленым! Сказанае азначае, што Бог спрыяе нам ва ўсім, каб мы дайшлі да прызначанай Ім для нас мэты. Бог у сваёй дабрыні не толькі прызначае, але таксама робіць здольнымі нас дасягнуць збаўлення.

Калі чуем слова “прызначэнне”, можам перажываць страх, бо без святла Слова Божага яно можа азначаць наканаванасць лёсу: дзесьці хтосьці табе вызначыў пражыць такое, а не іншае жыццё, з такім, а не іншым фіналам.

Гэта сумна – жыць і ведаць, што ты не маеш уплыву на сваё жыццё, што ты марыянетка, а не дзіця Божае. Гэта мысленне разбіваецца толькі словам Божым. Ад першых старонак Бібліі ведаем, што чалавек створаны Богам разумным, з несмяротнай душой, а таксама СВАБОДНЫМ выбіраць. Уся Біблія прасякнутая гэтай ідэяй незалежнасці чалавека ад свайго Стваральніка.

Кожны дзень, кожную хвіліну мы вольныя ў нашым выбары: што падумаць, што сказаць, што зрабіць. Мы не закладнікі таго, што свет называе “лёсам” або фатумам. Але апостал Павел кажа: “Усё мне можна, але не ўсё карысна” (1 Кар 6,12).

для друку для друку