Ці можна змяніць хросных бацькоў?

xrostУявіце сабе такую сітуацыю. Дзень хросту дзіцяці, чакаем перад святыняй прыходу хросных. Прыходзіць наша лепшая сяброўка, будучая хросная маці. Але, на жаль, не з’яўляецца хросны бацька. Мы тэлефануем яму шмат разоў, тэлефон увесь час маўчыць. Праз імгненне пачнецца святая Імша. Успамінаем, што побач з касцёлам жыве наш добры сябар, хутка тэлефануем яму і просім быць хросным. На шчасце, ён згаджаецца. Уф, сітуацыя выратавана.

Толькі ці хочам мы так рабіць важныя жыццёвыя выбары? Ці хочам каб сведкамі веры для нашых дзяцей былі выпадковыя людзі? І, самае галоўнае, ці можна потым змяніць хросных?

Часта мы не ўсведамляем, што роля хросных бацькоў не абмяжоўваецца адной гадзінай хросту ў касцёле, запаленнем свечкі і апрананнем немаўля ў белае адзенне. За гэты выбар ідзе пэўная адказнасць і чаканні. Гэта падобна на ролю сведак шлюбу: пасля цырымоніі іх ужо нельга змяніць.

Каб змяніць хросных, мы павінны былі б яшчэ раз правесці абрад хросту, але гэта немагчыма. Таму вельмі важна свядома выбіраць блізкіх, якія будуць умацоўваць нашых дзяцей у веры.

Хросныя бацькі абавязаны забяспечыць дзіцяці рэлігійнае і духоўнае развіццё, асабліва ў тым выпадку, калі яно губляе бацькоў.

Варта папрасіць аб гэтым сяброў, якім давяраем, або каго-небудзь з сям’і, хто рэальным і актыўным чынам звязаны з каталіцкай верай і здольны перадаць яе праз размовы і парады, праз свой рэлігійны досвед.

Праз некалькі гадоў дзіця прыме сакрамант канфірмацыі, і Касцёл заклікае да таго, каб сведкам канфірмацыі застаўся адзін з хросных. Калі мы паглядзім на гэта так глыбока, то варта старанна выбіраць хросных — таго, хто на самай справе падтрымае вашага дзіцяці на яго духоўным шляху.

Канешне, сведкамі канфірмацыі вы можаце выбраць кагосьці зусім іншага, дзякуючы чаму на вашым шляху з’явіцца нехта новы, хто таксама будзе несці адказнасць за вашу далейшую веру.

Але лепшай парадай для бацькоў, якія рыхтуюцца да хросту дзіцяці, ёсць мудры і разважлівы выбар. Лепш раней пачаць думаць пра гэта так, каб мець магчымасць спакойна прыйсці да правільнага рашэння. Паспрабуйце абраць чалавека, які на самай справе жыве па веры і здольны перадаць яе далей.

deon.pl

для друку для друку