Ці можна падманваць дзеля дабра?

padman (1) “Ці можна падманваць, хочучы дабра для сябе або для іншых?” Вераніка

На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR:

– Людскі ўчынак складаецца з некалькіх элементаў. Гэта мэта, якая ставіцца, сродкі для дасягнення дадзенай мэты, непасрэдна дзеянне і вынік, які чакаецца.

З маральнага пункту гледжання ўчынак можа быць добрым толькі тады, калі ўсе гэтыя складовыя часткі з’яўляюцца добрымі. Калі хоць адзін пункт будзе негатыўным, увесь учынак становіцца маральна дрэнным. Немагчыма зрабіць дабро кепскімі сродкамі. Такім чынам, паколькі хлусня з’яўляецца злом, адпаведна і ўчынак гэты будзе дрэнным, нават калі ён мае добрую мэту. Мэта не апраўдвае сродкі.

для друку для друку