Ці можна хрысціяніну хадзіць да народных лекараў?

hypnotize-Pixel-AddictХвала Хрысту! У мяне такое пытанне. Ці можна хрысціяніну хадзіць да лекараў, экстрасэнсаў, да бабак? Як да гэтага ставіцца Касцёл? Дзякуй.

На пытанне адказвае а. Міхаіл Раманаў OP:

Хвала навекі! Першая запаведзь, якую дае нам Пан Бог: «Не май іншых багоў, апроч Мяне, памятай, што Я — Пан Бог твой». Таму, калі мы верым у разнастайную магію або гараскопы, тым самым робім сабе куміраў і часта аддаём уладу ў сваім жыцці злому. Ведаю па ўласным вопыце, што розныя варажба або гараскопы станавіліся для людзей пасткай злога духа, з вельмі дрэннымі наступствамі. Таму ні ў якім разе мы не можам спалучаць веру ў Езуса Хрыста як Збавіцеля з нейкімі іншымі нехрысціянскімі практыкамі. З Богам!

propovidnyk.com.ua

для друку для друку