Ці можна гуляць у карты?

1227475530_010Касцёл не мае афіцыйнага дакументу, які непасрэдна тычацца гульні ў карты (такі дакумент існуе толькі пра акультызм і магію, якая ўтрымлівае элемент варажбы на картах). Аднак як усходняя, так і заходняя галіна паўсюднага Касцёла адназначна выступае супраць гульні ў карты.

Слова карты ў перакладзе з грэцкага азначае ліст, скрутак або паверхню, на якой адлюстроўвалася знакамі або сімваламі ў абагульнены паменшаны спосаб важная інфармацыя. Пра ўзнікненне гульні ў карты існуе некалькі гіпотэз, адна з якіх сцвярджае, што ігральныя карты паходзяць ад егіпецкіх карт таро, якія выкарыстоўвалі яшчэ ў дахрысціянскую эпоху для магіі.

Іншая версія пераносіць нас у VII-VIII стст. н.э., у Кітай, дзе гравіраваліся малюнкі на шчыльнай паперы.

Калода карт дзялілася на дзве няроўныя часткі: адна (верхняя) утрымоўвала цытату з нейкага твора, іншая (ніжняя) — сцэнку-ілюстрацыю. Правільнае спалучэнне тэксту і ілюстрацыі складала лагічную гульню для арыстакратаў. Слоўнік Чынг-Цзэ-Тунг паказвае на дату вынаходкі ігральных карт у Кітаі — 1120 пасля нараджэння Хрыста. Тады ў калодзе з 36 картамі было чатыры масці. Дзевяць карт кожнай масці мелі свой тытул (па ўзыходзячай), згодна з тытуламі дзяржаўных чыноўнікаў.

У Еўропе карты з’явіліся ў XIV ст. Адным з першых успамінаў ёсць запіс у італьянскай хроніцы 1379: «У Вітэрба ўведзена картачная гульня, якая паходзіць з краіны сарацынаў і называецца імі «наіб». Адносна паходжання існуючай сімволікі ігральных карт таксама няма дакладных фактаў. Вялікая колькасць багасловаў і даследчыкаў лічыць, што гэтая сімволіка змяшчае негатыўную інфармацыю, якая ўзнікла ў асяроддзі людзей, варожа настроеных да Царквы і, асабліва, да Хрыста і Яго мук, якія з’яўляюцца выратаваннем для хрысціянаў.

Этымалогія назваў карт і значэнняў сімвалаў 

Напрыклад, слова «туз», запазычанае з польскай мовы, паходзіць ад нямецкага «daus» і азначае ігральную карту коштам адно ачко. У нямецкай мове слова «daus» мае значэнне «д’ябал». Цалкам верагодна, што «daus» паходзіць ад грэцкага «діаблос» — 1) паклёпнік, пляткар; 2) д’ябал, той, які падзяляе, аддзяляе.

Структура калоды карт прадугледжвае наступныя ўзроўнi: кароль, дама, валет (з французскага «слуга»); яшчэ ніжэй — дзясяткі, дзявяткі і так да шасцёрак (ці да двоек у поўнай калодзе) — тыповая іерархічная лесвіца, ад вышэйшых да ніжэйшых. Часам у калоду дадаецца яшчэ адна карта — джокер. Легкадумная фігура ў выглядзе блазна (клоўна), у дарэвалюцыйных сцэнічных дзеяннях падобны персанаж называўся «фрад’яволо». Карта «джокер» з’яўляецца вышэйшай за ўсіх, яна не мае масці і ў гульні лічыцца самай моцнай. Такім чынам, на вяршыні піраміды ігральных карт у любым выпадку з’яўляецца не манарх, а той жа daus, то ёсць д’ябал — князь свету гэтага, а таксама і князь гульні ў карты.

Сімволіка карт, перадаецца з дапамогай назваў «трэфы» (ці «крыжы»), «пікі», «чэрві» і «бубны», таксама нясе пэўную сэнсавую нагрузку. У розных краінах гэтыя сімвалы называюцца і тлумачацца па-рознаму. Так, напрыклад, «Чэрві» адлюстроўваюцца ў выглядзе сэрца або чары; «Пікі» — як лапатка, жолуд ці меч; «Бубны» — брыльянты, званы, манеты; «Трэфы», або «крэсці», пераважна маюць значэнне «дубіны».

Але існуюць і іншыя тлумачэнні гэтай сімволікі, згодна з якімі масці карт нагадваюць святыя рэчы — прылады мукі і смерці Езуса Хрыста.

«Крэсці», або «крыжы» — карта з выявай крыжа «канюшыны», крыжа Езуса, які з’яўляецца выратаваннем для хрысціян, і перад якім пакланяецца палова чалавецтва. У перакладзе з мовы ідыш «трэфа» азначае «паскудства», што з’яўляецца прамым блюзнерствам крыжа.

«Пікі» — гэтая масць сімвалізуе евангельскую дзіду, г.зн. дзіду святога мучаніка Лонгіна-сотніка, які прабіў бок Хрыста. Як прадказваў у сваім бачанні Гасподзь вуснамі прарока Захара: «… і яны глядзець будуць на мяне, якога прабілі» (Зах 12,10), так і адбылося: «адзін воін кап’ём прабіў Яму рэбры» (Мц 27,48).

«Чэрві» — нагадвае евангельскую губку на трысціне. Як сказаў Гасподзь праз прарока цара Давіда, «І далі яны для ежы мне жоўць, і ў смазе маей напаілі мяне воцатам.» (Пс 68, 22). Так і адбылося: «І тут адзін з іх, адразу пабегшы і ўзяўшы губку, напоўніў яе воцатам, і насадзіў на трысціну і даваў яму піць» (Мц 27,48).

«Бубны» — графічны малюнак кованых чатырохкантовых вышчарбленых цвікоў, якімі прыбілі рукі і ногі Збавіцеля да дрэва крыжа. Як прадказваў Гасподзь вуснамі Псалмапеўца Давіда: «прабілі мне рукі і ногі» (Пс 22,17), так і адбылося — апостал Тамаш сказаў «Калі не ўбачу на руках Яго знакаў ад цвікоў і не ўкладу пальца свайго ў месца, дзе былі цвікі, але і рукі маёй не ўкладу ў бок яго — не паверу «(Ян 20, 25).

Назва «казырныя карты» мае асаблівае прызначэнне. «Кашэрнымі», гэта значыць «чыстымі», называюць талмудзісты рытуальныя ахвярапрынашэнні, таму зместам ігральных карт заключаецца прыніжэнне таго, што для нас з’яўляецца святым. Бо атрымліваецца, што, пакрываючы крыж нейкай «казырнай шасцёркай», яго можна перамагчы, прытым, што мы верым і ведаем, што Крыж Госпада з’яўляецца Жыватворчым і непераможным знакам, сілай і выратаваннем хрысціянаў.

У сучасным секулярызаваным свеце карты і іх сімволіка вельмі распаўсюджаныя. Беручы ў рукі быццам нявінныя на першы погляд карты, ніхто не задумваецца над тым, што падвяргае сваю душу вялікай небяспецы. У любым выпадку, нават гуляючы не на грошы, а проста для забавы, каб забіць час (у дарозе, пасля працы ці вучобы), ігракі, якія часта называюць сябе хрысціянамі, падсвядома далучаюцца да тых, хто вырашыў у такі сабе «вясёлы» спосаб зневажаць Бога, зневажаць Яго Святы і Жыватворчы Крыж. Пры гэтым забываюць, што гэты час з’яўляецца дарам Божым, за выкарыстанне якога трэба будзе калісьці адказваць. «Каму болей дадзена , болей спытаюць, і ад таго, каму многа даручана, болей патрабаваць будуць.» (Лк 12,48).

Мы, хрысціяне, не павінны баяцца карт, але павінны быць узброеныя верай і ведамі, павінны растлумачыць гэтую праблему тым, хто легкадумна марнуе свой час, грошы, а, магчыма, і … душу.

Апраўданне гульні ў карты лагічным практыкаваннем, не можа быць аргументам практыкуючых хрысціянаў. Так, развіццё лагічнага мыслення падчас гульні ў карты бясспрэчнае. У процівагу негатыўнаму ўплыву названай сімволікі, існуе шмат іншых бясшкодных лагічных забаваў, напрыклад: шахматы, шашкі, складанкі («Puzzle»), кампутарныя гульні і таму падобнае. Акрамя таго, свядомы хрысціянін, мае сфармаваную сістэму каштоўнасцяў, дзе на першым месцы павінен знаходзіцца Бог, а ўсё астатняе павінна мець акрэсленую пазіцыю.

Апостал Павел у лісце да Карынцянаў піша: «Усё мне можна, але не ўсё на карысць; усе дазволена, але не ўсё будуе «(1 Кар. 10,23)

grodnensis.by са спасылкай на Рух Святло Жыцця

для друку для друку