Ці можна абсыпаць труну збожжам?

funeral-party-2“Я сутыкнуўся з тым, што на пахаванні труну абсыпаюць збожжам. Як ставіцца Касцёл да гэтага? І ці можа каталік удзельнічаць у такога кшталту абрадах”?

На пытанне адказвае айцец Аляксандр Махнач SP:

– Гэта адзін са шматлікіх прыкладаў забабонаў, які сягае ажно да язычніцкіх каранёў нашага народа і такім чынам праяўляецца сёння. Сутнасць згаданага звычаю заключаная ў паганскіх вераваннях. Гэты абрад па-сяброўску настройваў душу памерлага, бо яна павінна будзе палічыць усё раскіданае зерне і не вернецца ў хату. Часам гэта магло азначаць і яднанне добрых духаў. Тым не менш, кідаючы жмені збожжа на труну, верылі ў добры ўраджай і абарону перад неўрадлівасцю.

Натуральна, вернік не павінен удзельнічаць у такога кшталту паганскіх абрадах.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі