Ці можа праваслаўны наведваць Імшу?

eucharistia“Хвала Хрысту! Я з’яўляюся праваслаўным вернікам. Ці можна мне наведваць Касцёл падчас Святой Імшы?”

Сяргей

На пытанне адказвае а. Сяргей Трысцень OCD:
– Хвала навекі! Паважаны Сяргей, Касцёл, як і кожны храм, з’яўляецца месцам культу і асаблівым месцам сустрэчы чалавека з Богам. Будучы праваслаўным вернікам, Вы можаце наведваць Касцёл падчас Святой Імшы. Пры гэтым трэба звярнуць увагу на адпаведныя і годныя паводзіны ў храме.
Можна атрымаць бласлаўленне святара, а таксама можна прыступіць да сакрамантаў, калі існуе фізічная або маральная немагчымасць прыняць сакраманты ў праваслаўнай царкве, калі Вы прызнаяце рэальную прысутнасць Хрыста ў дарах Хлеба і Віна і адпаведна да гэтага падрыхтаваны.

для друку для друку