Ці можа католік займацца боксам?

boks-foto“Ці можа католік займацца боксам або прымаць удзел у баях без правіл?”

На пытанне адказвае айцец Аляксандр Махнач SP:

– Аргументам хрысціянства супраць усходніх адзінаборстваў з’яўляецца пэўная ідэалогія, філасофская сістэма, якая хаваецца за такімі відамі спорту. Гэта адмоўна ўплывае на духоўнае жыццё верніка і адкрывае магчымасці для ўздзеяння на яго злога духа.

Афіцыйна Касцёл бокс не забараняе. Што датычыцца аматарскага бокса (не прафесійнага, а таго, дзе няма крывавага “мардабою”), то самая прыгожая якасць, якой вучыць бокс, – гэта мужнасць. Займаючыся названым відам спорту, чалавек павінен з расплюшчанымі вачыма атакаваць свайго саперніка. Гэта дапамагае верніку з “расплюшчанымі вачыма” змагацца з рознымі праблемамі і спакусамі ў сваім жыцці.

У боксе таксама вельмі важны супраціў ударам, якога вельмі часта ў жыцці верніка не хапае, і таму ён лёгка здаецца або ўпадае ў дэпрэсію. Менавіта дзякуючы боксу чалавек атрымлівае імунітэт на “ўдары”, што дадае мужнасці. Таму аматарскім боксам займайцеся. Галоўнае, каб гэта не выклікала ў Вас злосць і агрэсію ў адносінах да саперніка.

для друку для друку