Ці дапамаглі б Вы бежанцам з Сірыі?

GERMANY MIGRANTSПапа Францішак заклікаў каталіцкія парафіі Еўропы прыняць па адной сям’і бежанцаў у знак салідарнасці. А калі б уцекачы з Сірыі трапілі ў Беларусь, ці дапамаглі б Вы ім?

\

maslouskaja volgaВольга Маслоўская:

– Напэўна, адказаць на гэтае пытанне ў глыбіні душы хацелася б наступным чынам: “Так, я згодна прыняць бежанцаў у свой дом”. Але рэчаіснасць мне гаворыць іншае… На жаль, я не гатовая да такога. Напэўна, таму, што мне не хапае адвагі і даверу да зусім чужога чалавека і сапраўднай любові. Адразу ўсплывае думка пра тое, што кватэра невялікая, сама знаходжуся далёка ад дому, маці адна і не хочацца ёй дастаўляць клопату. Я толькі з упэўненасцю магу сказаць, што мая сям’я магла б дапамагчы бежанцам ежай, адзеннем і іншымі неабходнымі рэчамі.

Slizewicz pawelПавел Слізевіч:

– Калі б у мяне была такая магчымасць, я б, хутчэй за ўсё, не прыняў бы ўцекачоў. Я не надта даверлівы да людзей і пакуль што маю слабы давер да Бога. У мяне былі б сумневы, ці добрыя гэта людзі, ці не сядуць яны мне на шыю, ці не пачнуць абкрадаць. Тым больш гэта перамяніла б маё нібыта ўтульнае жыццё. А так не хочацца вылазіць з-пад цёплай коўдры ўяўнага кантролю над сваім жыццём. Хаця зразумела, што ўсё залежыць толькі ад Бога. Але пакуль мне лепш, на жаль, жыць у зоне камфорту, і я баюся даверыцца Госпаду.

mihail sargeenkaМіхаіл Сяргеенка:

– А хто мае дастатак на свеце, але, бачачы брата свайго ў нястачы, закрывае ад яго сэрца сваё, – як застаецца ў тым любоў Божая? (1-е пасланне Яна 3,17).

Сёння, ў 21-ым стагоддзі, поўным катаклізмаў і катастроф, гэтыя біблійскія словы гучаць асабліва актуальна для кожнага хрысціяніна. Чарговым выклікам для нашага сумлення стала сітуацыя вакол патоку бежанцаў з захвачаных вайной краін. Людзі бягуць ад вайны, ад голаду, ад смерці і гввалту, бягуць цэлымі сем’ямі з маленькімі дзецьмі на руках. Бягуць з надзеяй знайсці мір і спакой.

Але хто іх чакае? Ці гатовыя мы ўбачыць у нашай краіне натоўп абяздоленых людзей, ці гатовыя мы адкрыць дзверы свайго дома? Мне здаецца, што важна ўбачыць Чалавека ў чалавеку. Важна ўбачыць не прадстаўніка пэўнай нацыі і рэлігіі, а стварэнне Божае, якое патрабуе дапамогі. Калі мы баімся патоку іншаверцаў, то чаго ў такім выпадку каштуе вера ў Хрыста?

Патрэбна перастаць баяцца! Хрысціянства – не вера баязліўцаў. Гэта вера адважных людзей у Хрысце. І калі народ Сірыі патрабуе дапамогі, то мы, як і кожная еўрапейская краіна, павінны дапамагчы ім. Хрыстос жыве ў кожным чалавеку. Ён праліў Сваю Святую кроў за кожнага, без выключэння. І для нас самае галоўнае – убачыць Яго ў сваім бліжнім і дапамагчы.

krauczyk juryjЮрый Краўчык:

– Безумоўна, пытанне дапамогі ўцекачам у сённяшняй сітуацыі ў Сірыі застаецца нумарам адзін у гуманітарнай сферы. І абавязак кожнага верніка – не заставацца недзе збоку, а нейкім чынам аказаць дапамогу гэтым людзям. Што адносна прыняцця сям’і ў кожную парафію, то, на маю думку, гэта нават неабходна зрабіць, бо Беларусь такая самая краіна Еўропы, як і Германія, Аўстрыя або Францыя. Іншае пытанне, што самі бежанцы з Сірыі не маюць такога жадання. Бо ў краінах Еўрасаюза зусім іншыя фінансавыя адносіны. Але, тым не менш, я ўсіх рады бачыць на нашай роднай зямлі, калі каму патрэбна дапамога!

kleryk szemetКл. Павел Шэмет:

– Так. Я дапамог бы ўцекачам. Тым больш калі паглядзець, як і ў якіх умовах жывуць людзі ў Сірыі. Асабліва тыя, якія вызнаюць веру ў Хрыста. Людзі пакідаюць родную зямлю ў пошуках лепшага і стабільнага жыцця або, як бывае, адракаюцца ад веры. У Беларусі ж не забаронена вызнаваць тую веру, якую мы хочам. Нам цяжка зразумець такіх людзей, але да іх мы павінны ставіцца з салідарнасцю і з адкрытым сэрцам. Вельмі многаму ў гэтым накірунку нас вучыць Святое Пісанне, напрыклад, у прытчы пра добрага Самараніна.

 Вынікі апытання на сайце Сatholicnews.by і ў Facebook, Укантакце, Аднакласніках

 Ці дапамаглі б Вы бежанцам з Сірыі?

Цалкам салідарны з Папам і дапамог бы бежанцам – 42
Мая парафія небагатая, але, думаю, мы б памаглі – 46
Нам самім патрэбная дапамога, таму мой адказ — не – 11
Сярод бежанцаў могуць быць тэрарысты. Таму — не; – 27
Я даю на ахвяру ў касцёл і лічу гэтага дастаткова. Таму – не – 0
Іншы варыянт (у каментарыях) – 10
Усяго: 136 апытаных.

Падрыхтавала Ірына Грэйць

для друку для друку