Ці былі Вы хроснымі бацькамі?

Хросныя бацькі – асобы, якія прымаюць адказнасць перад Богам за духоўнае выхаванне хросніка, дапамагаць яму на шляху хрысціянскага жыцця.

А ці былі Вы хросным бацькам або хроснай маці?

skuratВольга Скур’ят:

– Я з’яўляюся хроснай мацi для двух хлопчыкаў. Я згодна з тым, што хросныя бацькі нясуць адказнасць за духоўнае выхаванне хросніка. Але, на жаль, не заўсёды бацькі пры выбары хросных для свайго дзіцяці на першае месца ставяць адносіны гэтых людзей да Бога. Часцей улічваюцца сяброўства, матэрыяльнае становішча, статус ці нават  «хоць каго б знайсці».

Павел Герасімовіч:pawel-gerasimowicz

– Стаць хросным бацькам я марыў яшчэ са школьнага ўзросту. На той час мае брат і сястра, знаёмыя, равеснікі ўжо мелі сваіх хросных дзяцей. Такую ласку Бог падараваў, калі мне было 26 гадоў. За паўтарагадовы перыяд давялося быць тройчы хросным бацькам: двух хлопчыкаў і дзяўчынкі. Зараз на мне ляжыць адказнасць за іх рэлігійнае выхаванне. Лічу, што найлепшым падарункам для іх з’яўляецца час, праведзены разам: дзецям патрэбная ўвага! Набываю духоўную літаратуру пакуль што для іх старэйшых брацікаў і сястрычак, якой, спадзяюся, з цягам часу скарыстаюцца і мае хроснікі. У будучыні сваімі добрымі прыкладамі планую развіваць у іх любоў да Бога і людзей.

larysa-kaneckajaЛарыса Канецкая:

– Я з’яўляюся хроснай маці хлопчыка Івана. Зараз яму ўжо 17 гадоў. Заўсёды падтрымлівала яго малітоўна і цікавілася яго духоўным развіццём. Размаўляем з ім па тэлефоне і ў інтэрнэце, бо бачымся не часта праз тое, што жывём у розных гарадах. На жаль, бацькі яго не вельмі часта ходзяць у касцёл. Таму я наколькі магла распавядала яму пра Бога і каталіцкую веру. Цяпер ён сам ходзіць у касцёл. Спадзяюся, што Добры Бог заўсёды будзе трымаць яго ў сваёй апецы і Маці Божая будзе ласкава клапаціцца пра яго.

Раман Гапцар:gapcar1

– Я хросны бацька аднаго хлопчыка. Аднак ён пераехаў у іншую краіну, таму цяжка пастаянна падтрымліваць кантакт. На маю думку, хросныя павінны дапамагаць бацькам выхоўваць дзіця ў веры. Быць хросным – гэта вялікая адказнасць, бо трэба апраўдаць выбар перад бацькамі і перад Богам, паказваючы сваім жыццём добры прыклад хрысціяніна. Часта хросныя не ведаюць, што падарыць хроснікам. Мне здаецца, што найлепшы падарунак – прысутнасць у жыцці, прыклад добрага, здаровага хрысціянскага жыцця, радасных адносін з Богам. Гэтага нішто – ні цацкі, ні камп’ютар, ні ровар – не заменіць.

bujwidowicz1Юлія Буйвідовіч:

– Быць хроснай маці вельмі прыемная i у той жа час адказная місія. Я, у сваю чаргу, хросная двух цудоўных хлопчыкаў. Сапраўды, вельмі прыемна, што мне даверылі такую ролю! Я падыходжу да гэтай справы з усёй адказнасцю i гатовая дапамагаць бацькам у духоўным выхаванні дзяцей.

Аляксандр Сiнкевiч:sinkewicz

– Статус хроснага бацькі – гэта перш за ўсё дар, пакліканне, а тым часам і адказнасць. Беручы на сябе заданне хроснага бацькі, кожны з нас павінен імкнуцца паглыбляць веру і сувязь з Хрыстом у дзіцяці на працягу фармавання яго хрысціянскага жыцця. Хросным бацькам мне давялося стаць першы раз, калі ў маёй сястры нарадзілася дачка ў 2010 годзе. Тады, памятаю, мне нават давялося выбіраць для яе імя. Паколькі мы яе хрысцілі на ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, то і імя выбралі адпаведнае – Яна. Я вельмі ганаруся, што стаў для яе хросным бацькам. Для мяне  вялікая радасць назіраць, як у малым дзіцяці ўзрастаюць парасткі веры, пасеяныя падчас хросту. Са свайго боку я павінен імкнуцца рабіць усё магчымае, каб гэтыя далікатныя парасткі веры не загубіліся ў шматлікіх цернях сучаснага свету.

Падрыхтавала Ірына Радзевіч

Вынікі апытання на сайце Сatholicnews.by і ў Facebook, Укантакце, Аднакласніках

 Ці былі Вы хроснымі бацькамі?

Хрысціў (-ла) аднаго хлопчыка – 30 адказаў;

Хрысціў (-ла) адну дзяўчынку – 24 адказы;

З’яўляюся хросным (-ай) некалькіх хлопчыкаў – 25 адказаў;

З’яўляюся хросным (-ай) некалькіх дзяўчынак – 19 адказаў;

Хрысціў (-ла) і хлопчыка, і дзяўчынку – 53 адказы;

Ніколі не быў / не была хросным бацькам / хроснай маці – 41 адказ;

Іншы варыянт у каментарах у сацыяльных сетках – 7 адказаў.

Усяго – 199 апытаных.

ФБ:

Шевалдышева Елена:

Крестница была старше меня. И я сама крестилась совсем взрослой

ВК:

Вероника Загорская

Крестная 3-х девочек и мальчика)

Раман Калугін

Хросны сваіх бабулі і дзядулі)

для друку для друку