Цела Айца Піа перанясуць. Чаму такая змена?

Па пагадненні ватыканскай Кангрэгацыі па справах кананізацый, урну з целам св. Айца Піа з П’етральчыны вернуць на зіму ў санктуарый, у якім яна захоўвалася на працягу 42 гадоў з часу яго смерці ў 1968 годзе.

Прычынай гэтага з’яўляюцца цяжкасці, якія адчуваюць пілігрымы «зімовага перыяду», наведваючы новую базіліку, якая носіць імя гэтага італьянскага стыгматыка. Там урна была змешчаная ў 2008 годзе пад галоўным алтаром.

Абодва храма размешчаны ў мясцовасці Сан Джавані Ратонда, на поўдні Італіі, дзе святы завяршыў сваё зямное жыццё. Вяртанне шкляной труны з нятленным целам Айца Піа ў санктуарый Маці Божай Ласкавай адбудзецца 26 лістапада. Там яна будзе знаходзіцца да пятай нядзелі Вялікага посту 2018 года.

Перанос урны з целам святога з таго храма да новай базілікі суправаджалася пратэстамі вернікаў, бо Айцец Піа выразна прасіў, каб месца яго пахавання не змянялі.

Святы Піа з П’етральчыны, нарадзіўся ў 1887 годзе, памёр у 1968 годзе, беатыфікаваны ў 1999 годзе, а праз тры гады абвешчаны святым. Беатыфікацыю і кананізацыю здзейсніў св. Ян Павел II.

Па матэрыялах deon.pl

для друку для друку