“Цэнтр Дапамогі Жыццю” праводзіць збор калядных падарункаў

Сацыяльна-дабрачынная ўстанова “Цэнтр Дапамогі Жыццю” праводзіць акцыю па зборы калядных падарункаў для дарослых. Арганізатары ставяць перад сабой мэту сабраць не менш за 150 падарункаў для пацыентаў хоспісаў, а таксама пацыентаў аддзяленняў сястрынскага догляду, з якімі не так даўно пачалі працу.

Установа прапануе шмат варыянтаў таго, што купіць у падарунак:
• плед
• шакалад
• мёд
• кубак
• гарбата або кава
• насценны каляндар на 2018 год
• кніга
• цёплыя шкарпэткі
• шалік
• настольная гульня ці набор для творчасці
• нататнік або штотыднёвік

Арганізатары просяць не запакоўваць падарунак, каб яны маглі паглядзець на яго і зразумець, каму ён больш падыйдзе.

Прывезці падарункі ў Гродна (ці даставіць поштай) можна да 20 снежня па адрасе офіса Цэнтра: вул. Лялевеля, 12-27.

Пытанні можна задаваць на life-care-center@yandex.by або па тэлефоне: +375(29) 881-82-34.

grodnensis.by

для друку для друку