“Цэнтр Дапамогі Жыццю” арганізуе ў Гродне “Душэўны кірмаш”

“Цэнтр Дапамогі Жыццю” арганізуе разнастайныя мерапрыемствы з мэтай падтрымкі невылечна хворых пацыентаў анкалагічных аддзяленняў, пацыентаў хоспісу і бальніц сястрынскага догляду. 10 лютага ў гандлёвым комплексе “Карона” ў Гродне пройдзе “Душэўны кірмаш”, у межах якога плануецца сабраць ахвяраванні для падапечных Цэнтра.

“Душэўны кірмаш” адбудзецца ў зале Д гандлёвага комплекса “Карона” (вул. Горкага, 91) з 12 да 14 гадзін.

У праграме мерапрыемства:

— выступленне лепшых народных калектываў горада;

— гумарыстычная праграма;

— кірмаш аўтарскіх вырабаў ручной работы і шмат сюрпрызаў ад арганізатараў.

“Нам вельмі патрэбна дапамога ўсіх вас! Бо ў межах “Душэўнага кірмашу” можна зрабіць многае, каб сабраць як мага больш ахвяраванняў для нашых падапечных. Мы чакаем вашых хэнд-мэйд-вырабаў, новых ідэй і іх увасаблення ў жыццё на “Душэўным кірмашы”,– адзначаюць арганізатары. – “Душэўны кірмаш” – гэта пляцоўка для сустрэч з сябрамі і аднадумцамі. Гэта магчымасць прыняць удзел у сапраўды важнай добрай справе. Бо нашых пацыентаў ужо нельга вылечыць, але ім усё ж можна дапамагчы!”

З пытаннямі або ідэямі можна звяртацца на life-care-center@yandex.by.

grodnensis.by

для друку для друку