Тры сям’і бежанцаў адправіліся ў Рым з Папам

AFP5211022_ArticoloРазам з папам Францішкам з вострава Лесбас у Рым паляцелі тры сям’і бежанцаў з Сірыі – у агульнай колькасці 12 чалавек, з якіх 6 непаўналетнія.

Гаворка ідзе пра людзей, якія знаходзіліся ў лагеры для бежанцаў на Лесбасе да заключэння пагадення паміж Еўрапейскім Саюзам і Турцыяй. Ініцыятыва Пантыфіка была рэалізавана дзякуючы перамовам паміж Дзяржсакратарыярам, а таксама кампетэнтнымі органамі Грэцыі і Італіі.

Усе члены сем’яў з’яўляюцца мусульманамі: дзве паходзяць з Дамаску, адна – з Даір-эз-Заур. Іх дамы былі разбураны. Утрыманнем сем’яў у Рыме будуць займацца ватыканскія структуры і дабрачынная “Супольнасць св. Ігідзія”.

Ватыканскае радыё

для друку для друку