Тры прычыны радасці падчас Вялікага посту

Радасць і Вялікі пост — на першы погляд рэчы несумяшчальныя. Гэта час для навяртання і самаадрачэння; «Аллелюя» немагчыма праспяваць; мы павінны пасціцца, не слухаць музыку і маліцца наогул. Якая там радасць? Крыжовы шлях і «Песні жальбы» — вось што мы маем у бліжэйшыя некалькі тыдняў! Мы будзем шчаслівыя ў нядзелю Уваскрасенне, нехта скажа.

Аднак усё залежыць ад таго, што вы разумееце пад радасцю і постам. Вось некалькі прычын для задавальнення падчас Вялікага посту:

  1. Спрыяльны час

Вось цяпер час спрыяльны, вось цяпер дзень збаўлення (2 Кар 6, 2). Увага! Гэта менавіта дзень (у нашым выпадку не панядзелак, а серада), з якога вы можаце нарэшце пачаць маліцца больш, чытаць, адмовіць сабе ў чымсьці для духоўнага росту або фармацыі звычак, якія спатрэбяцца ў будучыні. Гэта спрыяльны час, бо ўсё Неба, увесь Касцёл спадарожнічаюць нам моцай свайго заступніцтва, просяць змяніць наша жыццё, даючы нам пэўныя прылады, якія могуць наблізіць нас да нашага Збаўцы. Тут мы зноў узгадаем Крыжовы шлях і «Песні жальбы», а таксама сакраманты, спецыяльныя Літургіі, рэкалекцыі і інш. Дык давайце радавацца і не губляць час!

  1. Збаўца

Мы часта чуем падчас казанняў, што прыйшоў час пакаяцца і адрачыся ад сваіх грахоў. Перад нашымі вачыма паўстае нейкі абстрактны грэх, які трэба выкараніць любой цаной. Паспрабуем удакладніць! На самай справе, прычына нашай нізкай самаацэнкі, эгаізму і канцэнтрацыі ўвагі; няўпэўненасць у сабе, страх, залежнасць; маніпуляцыі, бясконцыя «інтрыгі, скандалы і расследаванні» на працы, карупцыя — грэх. Грэх — гэта смерць. Часта мы ўспрымаем гэта як салодкі, але забаронены фрукт. Замест гэтага, калі мы адчуваем яго наступствы, мы пачынаем разумець, з чым мы маем справу. Мы пачынаем разумець, што ў рэчаіснасці ўвесь час «наша барацьба не супраць крыві і цела, але супраць панаванняў, супраць улад, супраць гаспадароў цемры гэтага свету» (пар. Эф 6, 12). І вось Той, хто можа дапамагчы нам выйграць гэты бой. Збаўца, Езус Хрыстус! Ён дазволіў смерці перамагчы на ​​імгненне, а значыць — грэх, каб перамагчы яго пазней моцай свайго Уваскрасення. Таму будзем радавацца і дазволім Хрысту перамагчы грэх і смерць у паўсядзённым жыцці!

  1. Не так, як дае свет

І ў самым канцы некалькі слоў пра радасць. Ці будзеце вы шчаслівыя падчас Вялікага посту, залежыць ад таго, што прыносіць вам радасць у агульным. Несумненна, гэты перыяд — добрая магчымасць выключыць ці суцішыць усё, што перашкаджае нам пачуць сябе і Бога, і паглядзець, хто мы на самой справе; і пазнаеце праўду, а праўда вызваліць вас» (пар. Ян 8, 32).

Вялікі пост — гэта магчымасць выпрабаваць радасць, якую свет не можа даць:

радасць маленькіх і вялікіх перамог;
радасць ад дробязяў;
радасць ад магчымасці дараваць і прасіць прабачэнне;
радасць пачынаць нанова;
радасць ад суцяшэння, якое цячэ з Яго слова;
радасць пакаяння;
радасць Яго ўваскрасення!

Пераклад Марыны Сінкевіч з сайта credo.pro

для друку для друку