- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Трэнінг для падлеткаў на тэму віртуальнага свету прайшоў у Смаргоні

[1]Нацыянальны «Карытас» правёў у салезіянскім араторыі ў Смаргоні трэнінг для падлеткаў пад назвай «Я і Інтэрнэт».

У ходзе трэнінгу ўдзельнікі ўзгадалі пра небяспекі, якія сустракаюцца ў кіберпрасторы, прайгралі і абмеркавалі сітуацыі, у якіх могуць апынуцца падлеткі падчас зносінаў з віртуальнымі сябрамі.

Цікавай атрымалася дыскусія на тэму «Як вызначыць, ці з’яўляецца віртуальны сябар тым, кім ён сябе прадстаўляе?». Выказваліся разнастайныя варыянты, але ў выніку ўсе прыйшлі да высновы, што вызначыць гэта практычна немагчыма і таму трэба быць уважлівым і асцярожным падчас зносінаў у кіберпрасторы.

[2]

На заканчэнне трэнінгу былі выпрацаваны правілы бяспечных зносінаў.

grodnensis.by [3]