- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Торт на дзень нараджэння ад Папы Францішка

c234папа-торт [1]

На здымку: Марыя Валянціна Алазракі Красціч (мексіканская пісьменніца і журналістка, карэспандэнт Televista) задзімае свечку на торце ў гонар свайго дня нараджэння.

Святочны торцік для «таго, хто раптам будзе святкаваць дзень нараджэння, і я змагу яго павіншаваць прама на борце самалёта», папрасіў Папа Францішак у кухара з нунцыятуры, паведамляе CREDO. [2]

Як вядома, калі разам збіраецца больш за 20 чалавек, шанец, што ў кагосьці менавіта ў гэты дзень выпадае дзень нараджэння, становіцца амаль стоадсоткавым. Святы Айцец сказаў паставіць на торце свечку-лічбу «нуль», бо «жанчыны ж не любяць, калі называюць іх узрост». Такім чынам, ураджэнка Мехіка адзначыла сваё свята ў небе, на шляху з Манілы ў Рым.