Зноў святкуем свята Божага Нараджэння. Час прыпомніць сабе словы любімых калядак. Прайдзіце тэст, каб праверыць, ці добра вы памятаеце словы калядных спеваў. А потым заспявайце іх. Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго! Падрыхтавала Вікторыя Колзун
Читать далее »Віктарына
Тэст на Адвэнт па Евангеллю ад Лукі
У Касцёле распачаўся новы літургічны перыяд году – Адвэнт. Час асаблівай падрыхоўкі да прыйсця Збаўцы. Новы тэст “Каталіцкага Весніка” падрыхтаваны па матывах 2 главы з Евангелля ад Лукі. Адказваючы на пытанні тэста, вы прыпомніце сабе галоўныя падзеі з Нараджэння нашага Збаўцы Езуса Хрыста. Запрашаем праверыць свае веды! Падрыхтавала Вікторыя Колзун
Читать далее »Святы Язафат Кунцэвіч. Тэст
12 лістапада Касцёл успамінае святога Язафата Кунцэвіча – біскупа і мучаніка, апекуна Віцебскай дыяцэзіі. У новым тэсце “Каталіцкага Весніка” прапануем праверыць, ці добра вы знаёмыя з асобай святога Язафата Кунцэвіча. Праверце свае веды, прайдзіце тэст! Падрыхтавала Вікторыя Колзун
Читать далее »Святы Ружанец. Тэст
Кастрычнік – месяц ружанцовай малітвы. У гэты перыяд Касцёл асаблівым чынам заахвочвае нас маліцца на ружанцы. Глыбіня веры хаваецца ў гэтай, здавалася б, простай малітве. А што вы ведаеце пра гэтую традыцыйную каталіцкую малітву – магутную зброю хрысціян? Праверце свае веды, прайдзіце тэст. Падрыхтавала Вікторыя Колзун
Читать далее »Дзень нараджэння Маці Божай. ТЭСТ
Дзень нараджэння маці ў кожнай сям’і – вялікае свята. 8 верасня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Што мы ведаем пра дзень нараджэння Мамы Езуса? Хто былі бацькі Марыі і ў якім горадзе нарадзілася Маці Збаўцы Свету? Праверце свае веды ў новым тэсце “Каталіцкага Весніка”. Падрыхтавала Вікторыя Колзун
Читать далее »Працягні выраз з Евангелля. Тэст
«Не хлебам адным будзе жыць чалавек …». «… а кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых». А вы зможаце працягнуць вядомыя выразы з Евангелля? Прапануем вам праверыць, наколькі добра вы ведаеце Святое Евангелле. Праверце свае веды ў новым тэсце «Каталіцкага Весніка». Падрыхтавала Вікторыя Колзун
Читать далее »Хрысціянскія знакі і сімвалы. ТЭСТ
Першыя хрысціяне выкарыстоўвалі сваю асаблівую сістэму знакаў і сімвалаў, якая дапамагала распазнаваць ім адно аднаго падчас ганенняў. Гэтыя знакі дайшлі таксама да нашых часоў і захаваліся як багацце Касцёла. Прайдзіце новы тэст “Каталіцкага Весніка” і праверце, ці добра вы знаёмыя з сімваламі хрысціянства. Падрыхтавала Вікторыя Колзун
Читать далее »Першая Камунія. Экзамен
Заканчваецца катэхетычны год. Дзеці здаюць экзамен па галоўных праўдах хрысціянскай веры, а потым прыступаюць да першай споведзі, а таксама атрымліваюць Першую Камунію. А вы памятаеце гэты дзень? Ці змаглі б вы сёння здаць экзамен перад Першай Святой Камуніяй? Прайдзіце новы тэст “Каталіцкага Весніка”. Падрыхтавала Вікторыя Колзун
Читать далее »Велікодны тэст
Вялікдзень з’яўляецца самай вялікай хрысціянскай урачыстасцю. Яго называюць “святам святаў”. У гэты дзень Хрыстус сваёю крывёю адкупіў увесь свет. Праверце свае веды ў новым святочным тэсце “Каталіцкага Весніка”. Падрыхтавала Вікторыя Колзун
Читать далее »Крыжовы шлях Збаўцы. Тэст
Вялікі Пост – час духоўнага абнаўлення. Прапануем вам акунуцца ў апошнія падзеі з зямнога жыцця Езуса Хрыста і прайсці разам з Ім Яго Крыжовы шлях. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце Крыжовы шлях Збаўцы, прайшоўшы новы тэст “Каталіцкага Весніка”. Падрыхтавала Вікторыя Колзун
Читать далее »