Веснік-відэа

«Месца пэўнай прыгажосці»: Росіца штогод прыцягвае пілігрымаў (+відэа)

Кожны год Росіца прыцягвае пілігрымаў з розных парафій Беларусі. 18 лютага святыня зноў напаўнілася людзьмі, якія ўзносілі свае малітвы і просьбы праз заступніцтва бласлаўлёных айцоў-марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. Апякун санктуарыя бласлаўлёных мучанікаў а. Чэслаў Курэчка МІС вельмі цешыцца, што пілігрымы прыбываюць з розных куточкаў нашай краіны, стаяць на каленях і шчыра моляцца, як у даўнія часы. “Сэрца святара радуецца, ...

Читать далее »

У Шаркаўшчыне прайшла біскупская візітацыя (+відэа)

Кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч наведаў пасёлак у нядзелю, 12 лютага. Па традыцыі, іерарха сустрэлі перад уваходам у храм. Святая Імша распачалася а палове на адзінаццатую. Трэба адзначыць, што святыня была цалкам запоўнена вернікамі. З шаркаўшчынскіх асаблівасцяў можна падкрэсліць, што ў храме было шмат мужчын і маладых людзей. У прывітальным слове пробашч касцёла ксёндз Кшыштаф Сілкоўскі адзначыў, што ў ...

Читать далее »

Мёрскую парафію з пастырскай візітацыяй наведаў біскуп Алег Буткевіч (+відэа)

Гэта адбылося ў нядзелю 5 лютага. Вернікі разам са святарамі і міністрантамі сустрэлі ардынарыя перад святыняй. Пасля ўрачыстага ўваходу ў касцёл, біскупа прывіталі дзеці і моладзь парафіі, якія ўручылі кветкі для свайго пастыра. У прывітальным слове біскуп адзначыў, што гэта яго не першы візіт у мёрскую парафію, але сёння ён асаблівы, бо наведвае яе з біскупскай візітацыяй як кіраўнік дыяцэзіі. ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў друйскую парафію з пастырскай візітацыяй (+відэа)

Падзея адбылася ў нядзелю, 29 студзеня. Трэба адзначыць, што візітацыя пачалася днём раней, калі біскуп сустрэўся з дзецьмі і моладдзю і наведаў шпіталь. Другі дзень візітацыі распачаўся ў дзесяць гадзін раніцы з Імшы ў друйскім касцёле. Для Бога няма нічога немагчымага Перад пачаткам богаслужэння ўсе вернікі выйшлі з храма, каб урачыста сустрэць свайго пастыра. Увайшоўшы ў святыню, адбылася малітва за ...

Читать далее »

Ксёндз Сяргей Сурыновіч распавядае пра гісторыю парафіі ў Друі (+відэа)

Гэта адбылося падчас пастырскай візітацыі біскупа Алега Буткевіча ў нядзелю 29 студзеня. Іерарх наведаў друйскую парафію 28-29 студзеня. Нагадаем, што Друя мае вельмі багатую гісторыю. У свой час гэта быў горад, які меў магдэбургскае права. Зараз, на жаль, гэта вёска ў Браслаўскім раёне, насельніцтва якой увесь час скарачаецца. Зміцер Лупач, тэкст Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

У Віцебску прайшоў конкурс нацыянальных батлеек (+відэа)

Мерапрыемства прайшло 5 студзеня ў рамках XV фестывалю “Дні хрысціянскай культуры”, які праходзіў у Віцебску з 3 снежня па 6 студзеня. Конкурс праходзіў у Палацы творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебска. У ім прынялі ўдзел 13 калектываў з 12 парафій Віцебскай дыяцэзіі. Гэта былі дзеці з Віцебска, Друі, Параф’янава, Полацка, Наваполацка, Ідолты, Лынтупаў, Дуброўна, Паставаў. Напачатку ўсіх удзельнікаў прывітаў ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з журналістамі (+відэа)

Прэс-канферэнцыя кіраўніка Віцебскай дыяцэзіі адбылася ў аўторак, 20 снежня. У ёй удзельнічалі прадстаўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Падчас прэс-канферэнцыі біскуп распавёў пра справы ў Віцебскай дыяцэзіі, адказаў на пытанні журналістаў. Адно з пытанняў “Каталіцкага Весніка” тычылася магчымасці візіту ў Беларусь Папы Францішка. Біскуп Алег у гэтай сувязі адзначыў, што пытанне застаецца вельмі важным і актуальным для ...

Читать далее »

У Віцебску адбылася ІІ навукова-практычная канферэнцыя “Божае Нараджэнне як феномен агульначалавечай культуры” (+відэа)

Мерапрыемства праходзіла ў канферэнц-зале Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава, у суботу, 17 снежня. У яе працы прынялі ўдзел святары, выкладчыкі і студэнты універсітэта, навучэнцы гродзенскай духоўнай семінарыі і іншыя зацікаўленыя асобы. Дзяржаўную ўладу прадстаўляў Сяргей Мікалаевіч Фадзеенкаў, галоўны спецыяліст аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцей Віцебскага аблвыканкама. На канферэнцыю было заяўлена 13 дакладаў, па якіх была падрыхтаваная брашура. Яна ...

Читать далее »