Веснік-відэа

У Камаях асвяцілі адноўлены жывапіс і адзначылі стагоддзе святарскай дзейнасці кс. Стаповіча (+відэа)

Мерапрыемства адбылося ў нядзелю, 18 кастрычніка. Касцёл быў цалкам запоўнены вернікамі Камайскай парафіі. Прысутнічала і шмат гасцей з іншых мясцін Беларусі. Святочную Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Перад пачаткам набажэнства пробашч касцёла ў Камаях Яцэк Хутман адзначыў, што біскупы з’яўляюцца апосталамі сённяшняга дня, таму наведванне парафіі біскупам Алегам трэба разглядаць як вельмі адметную і важную падзею для парафіі. ...

Читать далее »

Відэарэпартаж са свята кветак у Росіцы

“І кветкі хваляць Пана” – пад такой назвай адбылося 10 кастрычніка свята кветак у касцёле Святой Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна. Яго ўпершыню арганізаваў тутэйшы айцец-кветкавод Чэслаў Курэчка МІС. Прадстаўляем Вашай увазе відэарэпартаж «Каталіцкага Весніка» з гэтай падзеі. Запрашаем да прагляду!

Читать далее »

Жывёл асвячалі не толькі ў Гродне, але і ў Удзеле (+відэа)

Манахі-францішкане вырашылі распаўсюдзіць гэты абрад і ў Віцебскай дыяцэзіі. У дзень успаміну святога Францішка, які адзначаецца 4 кастрычніка, у Удзеле прайшоў фэст. Па словах пробашча парафіі айца Яраслава, абрад асвячэння жывёл праводзіўся ўпершыню ў Віцебскай дыяцэзіі. Вернікі пра яго амаль не ведаюць, таму на першы раз жывёл было мала. Але нам удалося паназіраць, як святар правёў асвячэнне каня. Успамін святога ...

Читать далее »

У Дунілавічах адзначылі юбілей святыні (+відэа)

У былым мястэчку Дунілавічы, што ў Пастаўскім раёне, 29 верасня католікі адзначылі двайны юбілей: 515 гадоў утварэння каталіцкай парафіі ў Дунілавічах і 245 гадоў будаўніцтва касцёла. Крыху гісторыі Сучасны цагляны храм быў пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя манахамі-дамініканцамі, сваю гісторыю ён адлічвае ад 1770 года. Апошнія мелі тут двухпавярховы мураваны кляштар, які да нашых дзён не захаваўся. Да пабудовы ...

Читать далее »

Відэарэпартаж з пешай грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск-Полацк

12 чэрвеня грэка-католікі ўшанавалі памяць полацкіх пакутнікаў. З гэтай нагоды адбылася пешая пілігрымка, якая пачалася ў Віцебску ад месца, дзе загінуў святы Язафат Кунцэвіч, і закончылася ў Полацку каля сцен Сафійскага сабора, дзе за веру світа рускага цара Пятра І забіла пяць манахаў.

Читать далее »

Відэарэпартаж са святкавання 625-годдзя Быстрыцы

Урачыстасць святкавання юбілею Быстрыцы ўзначаліў біскуп Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі. Падчас святой Імшы іерарх удзяліў сакрамант бежмавання больш чым васьмідзесяці маладым вернікам. Напэўна таму яго казанне гучала, як настаўленне моладзі і яе бацькам. Прадстаўляем Вашай увазе відэарэпартаж «Каталіцкага Весніка» з гэтай падзеі. Запрашаем да прагляду!

Читать далее »

Відэарэпартаж з асвячэння новай святыні ў Ваўкавыску

Парафія святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску 13 чэрвеня адзначыла вялікую ўрачыстасць: асвячэнне новага касцёла. Па запрашэнні біскупа Аляксандра Кашкевіча і пробашча ксяндза Алега Дуля вернікаў наведаў Апостальскі Нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроці, які і здзейсніў абрад асвячэння. Прадстаўляем Вашай увазе відэарэпартаж з гэтай падзеі.

Читать далее »

Працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Глыбокага (+відэа)

У нядзелю, 7 чэрвеня жыхары Глыбокага прайшлі па вуліцах роднага горада эўхарыстычнай парцэсіяй. Удзел у працэсіі Божага Цела прыняў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Зміцер Лупач, фота Леанід Юрык, відэа

Читать далее »