Веснік-відэа

У Мосары адсвяткавалі ўрачыстасць святога Яна (+відэа)

Адпустовая ўрачыстасць ў парафіі святой Ганны адбылася 25 – 26 чэрвеня. З даўніх часоў на гэты фэст збіралася шмат вернікаў, прычым не толькі з мосарскай парафіі, але з усяго наваколля. Таццяна Пундзіс прыехала ў Мосар з Шаркаўшчыны, яна кажа: “Мы часта сюды прыязджаем, нашы бацькі, дзядулі, бабулі прывучылі нас да гэтага. Мы самі сюды прыязджаем, прывозім сваіх дзяцей, гэта ўжо ...

Читать далее »

Чаму я стаў святаром?

Айцец Павел Раманчук распавядае пра сваю дарогу да святарства. На ўрачыстасць святога Антонія 13 чэрвеня 2016 года ў касцёле ў Удзеле адбылася яго прыміцыйная Імша. Пра свой шлях да паклікання айцец Павел распавёў для наведвальнікаў сайта “Каталіцкага Весніка”. Зміцер Лупач, Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

У Параф’янаве прайшоў фэст у гонар святога Антонія (+відэа)

Падзея адбылася ў суботу 11 чэрвеня. Успамін святога Антонія адзначаецца 13 чэрвеня, але фэст было вырашана перанесці на суботу для таго, каб на яго змаглі прыехаць госці з іншых парафій. Наогул, адметнасць гэтай параф’янаўскай урачыстасці ў тым, што яна заўсёды шматлюдная. Акрамя саміх парафіянаў, сюды прыязджаюць вернікі з іншых парафій, а таксама выхадцы з гэтых мясцін, якія зараз жывуць далёка ...

Читать далее »

“Даверце сваіх дзяцей Богу!”: у Глыбокім памаліліся за выпускнікоў і іх бацькоў (+відэа)

Святая Імша з блаславеннем для адзінаццацікласнікаў на заканчэнне навучання ў школе адбылася ў касцёле Святой Тройцы 9 чэрвеня. Глыбоцкі храм быў цалкам запоўнены вернікамі, на богаслужэнне прыйшлі выпускнікі, іх бацькі, бабулі з дзядулямі, а таксама настаўнікі. Імшу ўзначаліў пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч. У сваім слове да бацькоў ён адзначыў, каб не баяліся давяраць сваіх дзяцей Богу: “Вы ўжо будзеце ...

Читать далее »

«Ксёндз, які выпраменьвае веру»: парафіянка з Ушачаў распавядае пра служэнне кс. Аляксея Асона (+відэа)

Жыхарка Ушачаў Валянціна Відзевіч распавядае пра працу ксяндза Аляксея Асона, які служыў у парафіі святога Лаўрэна ва Ушачах з 2013 па 2016 гг. З лютага 2016 года кс. Аляксей служыць у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Новым Пагосце (Шаркаўшчынскі дэканат, Віцебская дыяцэзія). Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

У Браславе прайшла агульнабеларуская сустрэча святароў (+відэа)

Падзея адбылася ў чацвер 2 чэрвеня. Гэта ўжо трэцяя падобная сустрэча. Першая адбылася ў 2009 годзе, другая – у 2013 годзе. Праходзілі яны ў Мінску ў Чырвоным касцёле. Распачалося мерапрыемства з супольнай малітвы ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў. Пасля адбылася канферэнцыя, якую правёў айцец Станіслаў Памыкала SJ. Ён звярнуў увагу на выклікі, якія стаяць перад святарамі ў сучасным свеце. ...

Читать далее »

Пісьменніца Крыстына Лялько прэзентавала пераклад на беларускую мову “Дзённіка” святой Фаўстыны (+відэа)

Гэта адбылося 24 мая падчас Эўхарыстычнага кангрэсу, які праходзіў у Гродне. Спадарыня Крыстына адзначыла, што пераклад гэтай кнігі стаў для яе сапраўдным дарам Божай міласэрнасці, які спачатку яна баялася прыняць. —   Я атрымала замову на гэты пераклад, але спачатку сумнявалася, ці змагу зрабіць гэты пераклад, бо тэкст здаваўся складаным нават для чытання. Трэба было шмат што перажыць асабіста, каб я ...

Читать далее »

Эўхарыстычны кангрэс у Гродне: вынікі і задачы (+відэа)

У Гродне з 24 па 26 мая праходзіў Эўхарыстычны кангрэс. Яго правядзенне было прымеркаванае да 25-гадовага юбілею ўтварэння Гродзенскай дыяцэзіі і аднаўлення касцельных структур у Беларусі. Таксама ў гэтыя дні біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч адзначыў 25-годдзе атрымання біскупскай паслугі: «Гэты кангрэс, гэты вялікі юбілей – 25-годдзе існавання Гродзенскай дыяцэзіі ёсць тым момантам, калі можам падзякаваць Пану Богу за ўсе ...

Читать далее »

Памяці арцыбіскупа Пятра Мальчука (+відэа)

Ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі арцыбіскуп Пётр Геркуліян Мальчук адыйшоў у вечнасць у Гродне, дзе прымаў удзел у Эўхарыстычным кангрэсе, які праходзіў з 24 па 26 мая. Цела арцыбіскупа было знойдзена 27 мая ў яго асабістым пакоі. Іерарху было 50 гадоў, верагоднай прычынай смерці называюць праблемы з сэрцам. Пётр Мальчук нарадзіўся 17 ліпеня 1965 года ў Малдове. Пасля заканчэння сярэдняй школы і ...

Читать далее »