Веснік-відэа

Віншаванне біскупа Алега Буткевіча са святам Божага Нараджэння (+відэа)

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя суайчыннікі! Ужо хутка адыдзе ў гісторыю чарговы год нашага жыцця. Год 2020-ы. Нам вельмі хацелася б, каб разам з ім адышлі ў гісторыю і больш не вярталіся тыя цяжкасці і праблемы, якія ён нам прынёс. Мы молім аб гэтым Бога і спадзяёмся, што нас не пакіне. Таму з вялікай надзеяй сустракаем свята Яго ...

Читать далее »

Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (+відэа)

З 18 па 20 снежня ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць кс. Віталь Стрыга, пробашч у Крупках (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем да прагляду відэазапісаў рэкалекцыйных навук. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Божага Нараджэння.

Читать далее »

“Каб сцены гэтага касцёла маглі прамаўляць…”.  У Валкалаце адзначылі 600-гадовы юбілей парафіі і 150-годдзе касцёла

Урачыстасць адбылася ў нядзелю, 16 жніўня, калі парафія традыцыйна адзначае адпуст, звязаны з успамінам святога Роха. На свяце прысутнічалі шмат святароў, кансэкраваных асобаў, парафіян і гасцей урачыстасці. Ганаровымі ўдзельнікамі свята сталі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Свята адчувалася нават пры пад’ездзе ці падыходзе да храма: тут можна было набыць іконы, хрысціянскія сувеніры, а таксама слодычы і ...

Читать далее »

Дакранемся да таямніцы Святой Тройцы

7 чэрвеня парафія Святой Тройцы ў Глыбокім адзначыла парафіяльнае свята. Урачыстую св. Імшу ў гонар Найсвяцейшай Тройцы цэлебраваў кс. канонік Віктар Місевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіі. Падчас гаміліі святар заклікаў вернікаў дакрануцца да таямніцы Святой Тройцы. “Які чалавек таямнічы, а ён ўсяго з’яўляецца стварэннем. Калі ёсць таямніца ў нас, наколькі тады таямнічы аўтар – наш Стварыцель. Задумаемся і крыху дакранемся да ...

Читать далее »

 “Сённяшні свет патрабуе Божага шаленства”: прэзбітэрый Віцебскага касцёла павялічыўся на двух святароў (+відэазапіс)

23 мая 2020 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім біскуп Алег Буткевіч удзяліў святарскае пасвячэнне. Прэзбітэрамі Касцёла на Віцебшчыне сталі дыяканы Ілля Саўчанка з супольнасці айцоў марыянаў і Яўген Шымановіч. Для Глыбокага гэта асаблівая радасць: дыякан Ілля нарадзіўся і вырас сярод глыбачан, а дыякан Яўген праходзіў практыку ў парафіі і вельмі спадабаўся вернікам і закрануў іх сэрцы сваімі змястоўнымі ...

Читать далее »

Батлейкі «ажылі» ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце (+відэа)

8 студзеня 2020 года конкурс дыяцэзіяльных батлеек прайшоў упершыню ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Машэрава. Вядучым мерапрыемства быў кс. Алег Зямчонак. Ён і прадставіў гледачам і ўдзельнікам склад журы: а. Міхаіл Ермашкевіч ОР, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Сянно, Крысціна Бондарава, кіраўнік клуба культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”, а. Кляменцій Верт SJ, мадэратар і эканом Віцебскай курыі. Напачатку конкурсных праглядаў прысутных прывітаў ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч: «Вы былі супер!». У Мёрах прайшоў фестываль рэлігійнай песні «Зорка Бэтлеему» (+відэа)

Конкурс адбыўся ў пятніцу 3 студзеня ў Доме культуры ў Мёрах. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі васьмі парафій Віцебскай дыяцэзіі, адна парафія з Мінска і прадстаўніца пратэстанцкай царквы з Мёраў. Дэвізам фестывалю былі словы «Спяваем усім сэрцам!» У першай частцы конкурса выступілі парафіі Святога Андрэя Баболі з Полацка, парафіі Святой Тройцы з Глыбокага, Анжаліка Гоць, якая прадстаўляла царкву хрысціян веры ...

Читать далее »

Віншаванне біскупа Алега Буткевіча з Нараджэннем Хрыста

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя суайчыннікі! І вось мы зноў з радасцю сустракаем Свята Божага Нараджэння. Падзею, што сталася ў невялічкай паўднёва-ўсходняй краіне, у непрыкметным мястэчку, і ўжо тым больш у зусім не ўтульных умовах. Такім чынам спраўдзілася старадаўняе прароцтва: “І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым не меншы сярод гарадоў Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе ...

Читать далее »

У Віцебску прайшлі юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя Віцебскай дыяцэзіі (+відэа)

12 лістапада Каталіцкі Касцёл ушаноўвае памяць аднаго з мучанікаў, які аддаў жыццё ў інтэнцыі, за якую ахвяраваў жыццё наш Збаўца Езус Хрыстус, які памёр дзеля еднасці, еднасці рода чалавечага з Богам, але і еднасці людзей паміж сабой. Святы Язафат Кунцэвіч – галоўны апякун Віцебскай дыяцэзіі, аддаў сваё жыццё мучаніцкай смерцю ў 1623 годзе за тое, каб Касцёл быў адзіны, каб ...

Читать далее »

Падарунак на 20-годдзе: Віцебская дыяцэзія мае двух новых святароў (+відэа)

12 кастрычніка 2019 года ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамант пасвячэння ў ступені прэзбітэрату дыяканам Уладзіславу Шарковічу і Алегу Зямчонку. На пасвячэнні прысутнічалі святары і кансэкраваныя асобы як з Віцебскай дыяцэзіі, так і з іншых куткоў нашай краіны, настаўнікі і выхаваўцы новапрэзбітараў з духоўных семінарый, сябры і родныя. 10 кастрычніка 2009 года Яго Эксцэленцыя ...

Читать далее »