«Святыя заступнікі»

«Святыя заступнікі». Святы Губерт

3 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Губерта, апекуна паляўнічых, леснікоў, рыбаловаў і кушняроў. Ён жыў у VII ст. і вядомы як біскуп і місіянер. Яго жыццёвы шлях быў няпростым, і навярнуцца да Бога яму дапамог выпадак на паляванні, дзе будучы святы ўбачыў аленя са ззяючым паміж рагамі крыжам. Святы вядомы таксама як абаронца ад вар’яцтва і ад укусаў сабак.

Читать далее »

2 лістапада — успамін усіх памерлых вернікаў

Сёння Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін усіх памерлых вернікаў. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст тым, хто наведае могілкі, а таксама выканае адпаведныя ўмовы: трэба быць пасля споведзі, прыняць Святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыі святога Айца.

Читать далее »

1 лістапада — урачыстасць Усіх Святых

Ва ўрачыстасць Усіх Святых успамінаюць не толькі тых, хто быў афіцыйна абвешчаны святым або блаславёным, але і невядомых нам святых. Можна сказаць, што першага лістапада ўшаноўваюцца адразу ўсе тыя, хто здабыў вечнае шчасце. Карані дня Усіх Святых ідуць у IV стагоддзе. Тады ў Антыёхіі ўшаноўвалі памяць шматлікіх пакутнікаў, імёны якіх не былі вядомыя.

Читать далее »

«Святыя заступнікі». Св. Ігнацый з Антыёхіі

«Каталіцкі Веснік» распачынае новы відэапраект «Святыя заступнікі». Відэасюжэт, прысвечаны святому, успамін якога прыпадае на вызначаны дзень, будзе з’яўляцца на сайце catholicnews.by адзін раз на тыдзень. Вядучы рубрыкі — кс. Віталь Галец. Сёння, 17 кастрычніка, Касцёл успамінае св. Ігнацыя з Антыёхіі. Святар распавядае пра некаторыя моманты з біяграфіі святога, такім чынам дапамагае нам больш бліжэй пазнаёміцца з постаццю святога заступніка.

Читать далее »