Сёння Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін усіх памерлых вернікаў. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст тым, хто наведае могілкі, а таксама выканае адпаведныя ўмовы: трэба быць пасля споведзі, прыняць Святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыі святога Айца.
Читать далее »«Святыя заступнікі»
1 лістапада — урачыстасць Усіх Святых
Ва ўрачыстасць Усіх Святых успамінаюць не толькі тых, хто быў афіцыйна абвешчаны святым або блаславёным, але і невядомых нам святых. Можна сказаць, што першага лістапада ўшаноўваюцца адразу ўсе тыя, хто здабыў вечнае шчасце. Карані дня Усіх Святых ідуць у IV стагоддзе. Тады ў Антыёхіі ўшаноўвалі памяць шматлікіх пакутнікаў, імёны якіх не былі вядомыя.
Читать далее »«Святыя заступнікі». Апосталы Сымон і Юда Тадэвуш
Сёння, 28 кастрычніка, Касцёл успамінае святых Апосталаў Сымона і Юду Тадэвуша.
Читать далее »«Святыя заступнікі». Евангеліст Марк
Літургічны ўспамін святога Марка, Евангеліста, Каталіцкі Касцёл адзначае 25 красавіка.
Читать далее »Святы Ян Божы
Святы з псіхдыспансера (1495-1550) На яго пахаванне прышлі натоўпы ўдзячных людзей. Адны дзякавалі за гады стараннай апекі ў часе хваробы, іншыя – за апеку над іх роднымі, трэція – проста чулі пра гэтага святога чалавека. Святога, які ратаваў іншых з хваробы, прыніжэння, агню, вады, але не здолеў ўратаваць сваю родную маці ад адзіноты. Маці Яна памерла ад тугі па сваім ...
Читать далее »«Святыя заступнікі». Святы Джузэпэ Маскаці
27 красавіка Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Джузэпэ Маскаці. Святы Джузэпэ Маскаці — італьянскі лекар, навуковец-даследчык і ўніверсітэцкі прафесар, адметны сваёй першапраходніцкай працай у біяхіміі і вядомы сваёй пабожнасцю. У сваёй практыцы Маскаці заўсёды знаходзіў месца дабрачыннасці. З бедных ён не браў аплаты, замест гэтага часам разам з рэцэптамі укладаў ім і грошы на іх набыццё. 16 лістапада 1975 ён ...
Читать далее »«Святыя заступнікі». Святы Юрый
23 красавіка Каталіцкі Касцёл успамінае святога Юрыя. Паводле падання, святы быў рымскім воінам, які паходзіў з Лідзіі і быў хрысціянінам. Выява святога Юрыя, які паражае цмока, — адзін з самых папулярных сюжэтаў у іканапісе і сакральнай скульптуры.
Читать далее »19 сакавіка — ўрачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі
19 сакавіка Каталіцкі Касцёл успамінае св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Святы Юзаф быў абвешчаны апекуном Сусветнага Касцёла, а таксама з’яўляецца апекуном паміраючых, нарачоных і працаўнікоў.
Читать далее »«Святыя заступнікі». Апостал Андрэй
30 лістапада Каталіцкі Касцёл успамінае святога Апостала Андрэя. Святы з’яўляецца апекуном рыбакоў, плыўцоў, добрага сужэнства і дзяцей. Яго заступніцтва просяць ад артрыту і сутаргаў.
Читать далее »«Святыя заступнікі». Святая Цэцылія
22 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і спеваў, а таксама музыкантаў і спевакоў.
Читать далее »