Відэа

Літургія Вялікай Суботы. Тэлетрансляцыя з касцёла ў Наваполацку

31 сакавіка ўвечары вернікі-тэлегледачы, якія не змаглі прыняць удзел у святочнай Імшы ў сваім касцёле, мелі магчымасць паглядзець прамую трансляцыю Літургіі Вялікай Суботы з касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку. Прапануем да прагляду запіс трансляцыі, якую паказваў тэлеканал «Віцебск».

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Хрызма ў Віцебску (+відэа)

Святая Імша адбылася ў віцебскай катэдры ў Вялікую Сераду, 28 сакавіка. На ёй прысутнічалі святары і кансэкраваныя асобы з усёй дыяцэзіі, таму яе можна назваць Імшой еднасці духоўных асобаў. Менавіта да гэтай Літургіі і была прымеркаваная агульнадыяцэзіяльная сустрэча святароў Віцебскай дыяцэзіі. Узначаліў богаслужэнне біскуп Алег Буткевіч. На пачатку Імшы іерарх адзначыў, што ўжо ўсяго некалькі дзён аддзяляюць нас ад самага ...

Читать далее »

У Росіцы ўшанавалі памяць бласлаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры (+відэа)

Урачыстасці з гэтай нагоды адбыліся ў суботу, 17 лютага. У ім прынялі ўдзел святары, манахіні, вернікі з усёй Віцебскай дыяцэзіі, а таксама госці з Мінска, Барысава, іншых беларускіх гарадоў і вёсак. Да гэтай падзеі была прымеркаваная агульнадыяцэзіяльнае спатканне святароў і кансэкраваных асобаў. Пробашч парафіі Святой Тройцы ў Росіцы айцец Часлаў Курэчка з самага ранку сустракаў гасцей перад уваходам у святыню. ...

Читать далее »

Падарожжа з Жыгамонтам: вёска Жукойні-Жалядскія Астравецкага раёна і касцёл Маці Божай Шкаплернай

Новае падарожжа Юрыя Жыгамонта — у вёску Жукойні-Жалядскія Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Больша за два стагоддзі тут жылі манахі-кармеліты, а сёння ў вёсцы дзейнічае касцёл Маці Божай Шкаплернай.

Читать далее »

Дыяцэзіяльны конкурс батлеек прайшоў у Віцебску (+відэа)

У чацвер, 4 студзеня, у Віцебску адбыўся дыяцэзіяльны конкурс батлееек, які праходзіць у межах Дзён хрысціянскай культуры Віцебскай дыяцэзіі. У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел дзеці і моладзь з адзінаццаці парафій. Напачатку мерапрыемства канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Віктар Місевіч, які быў адказным за яго правядзенне, а таксама выконваў ролю вядоўцы, прадставіў журы конкурсу, якое складалася ў гэтым годзе ...

Читать далее »

Мёры ў шаснаццаты раз правялі “Зорку Бэтлеему” (+відэа)

Такую назву носіць конкурс каляднай песні, які традыцыйна ладзіць Мёрская парафія. У гэтым годзе мерапрыемства адбылося ў сераду, 3 студзеня ў Мёрскім раённым Доме культуры. Арганізатарам гэтага штогадовага конкурсу з’яўляецца ксёндз Кшыштаф Мянкіна, мясцовы пробашч. Ужо ад самай раніцы ў Мёры сталі прыбываць маладыя таленты з розных куткоў Віцебскай дыяцэзіі. Усяго ў гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі дванаццаці ...

Читать далее »

«Вечерний Витебск»: калядная сустрэча з біскупам Алегам Буткевічам

Прадстаўляем Вашай увазе запіс тэлеперадачы «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча і хору «Гасанна» з парафіі Святой Барбары ў Віцебску. У сваёй размове з вядучымі Сяргеем Маркавым і Iванам Паючэнкам іерарх адказвае на розныя пытанні і падымае тэмы, сярод якіх: замкнёнае кола ў справе касцела Святога Антонія, будова касцёла ў новым віцебскім мікрараёне Білева, Дні хрысціянскай культуры, дабрачыннасць, візіт біскупаў ...

Читать далее »

12 гімнаў на Адвэнт

Розныя меркаванні бытуюць пра тое, ці варта ў Адвэнце слухаць музыку. Хтосьці выбірае сабе пастанову не слухаць музыку наогул, ствараючы тым самым магчымасць адчуць, што і цішыня можа быць поўная выдатнымі пераспеўкамі, якія трэба ўмець пачуць. А для тых затое хто шукае песень і гімнаў, каб глыбей увайсці ў атмасферу чакання прыходу Збавіцеля, наша адвэнтавая музычная «прапанова». 1. «Veni, Veni, Emmanuel» («Прыйдзі, ...

Читать далее »