Відэа

У прамым эфіры на тэлеканале «Віцебск» біскуп Алег Буткевіч зайграў на гітары і заспяваў калядку

У гэтыя святочныя дні тэлеканал «Віцебск» прапанаваў гледачам некаторыя перадачы з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча. Прадстаўляем Вашай увазе запіс адной з іх — тэлеперадачы «Вечерний Витебск», якая зладзіла калядную сустрэчу з біскупам Віцебскім у прамым эфіры. Іерарх адказаў на мноства пытанняў вядучых. Вось некаторыя з іх: — Успаміны з дзяцінства. Як падлетак Алег у савецкія часы трапіў у касцёл? ...

Читать далее »

Божае Нараджэнне. 25.12.2014

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. Сталася ў тыя дні: Выйшаў ад цэзара Аўгуста загад зрабіць перапіс па ўсёй зямлі. Гэты перапіс быў першы падчас панавання Квірынія ў Сірыі. І пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў свой горад. Пайшоў таксама і Юзаф з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у горад Давіда, званы Бэтлеем, бо ён быў з дому і роду ...

Читать далее »

Віншуем са святам Божага Нараджэння!

“Не спі, абудзіся! Хрыстус нарадзіўся!” Паважаныя карыстальнікі сайта catholicnews.by  і чытачы “Каталіцкага Весніка”! Ад усяго сэрца хочам павіншаваць Вас з радасным, збаўчым і даючым новую надзею святам Божага Нараджэння! Жадаем усім Вам вялікай радасці, любові, супакою і добрабыту ў Вашых сем’ях. Няхай у сэрцы заўсёды будзе месца для нованароджанага Езуса, які прыйшоў на свет, каб нас збавіць. Няхай святло Бэтлеемскай зоркі няспынна ...

Читать далее »

4 нядзеля Адвэнту. 21.12.2014

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя. Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў ...

Читать далее »

У Наваполацку біскуп Алег Буткевіч падзяліўся аплаткам са святарамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі (+ відэа)

У наваполацкі касцёл Сэрца Езуса з’ехалася больш за сто святароў і манахінь з Віцебскай дыяцэзіі, каб павіншаваць адзін аднаго і свайго біскупа Алега Буткевіча з надыходзячымі Калядамі. Прадстаўляем вашай увазе відэасюжэт з гэтай падзеі.

Читать далее »

3 нядзеля Адвэнту. 14.12.2014

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна. З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян. Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб сведчыць пра Святло, каб усе паверылі праз яго. Не быў ён святлом, але быў пасланы, каб сведчыць пра Святло. І вось сведчанне Яна. Калі юдэі паслалі з Ерузалема святароў і левітаў, каб яны спыталіся ў яго: Хто ты? Ён абвясціў, ...

Читать далее »

Поўная відэаверсія перадкаляднай прэс-канферэнцыі біскупа Алега Буткевіча

12 снежня ў Віцебску адбылася перадкалядная прэс-канферэнцыя біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча.  Прапануем Вашай увазе поўную відэаверсію сустрэчы іерарха з журналістамі свецкіх і каталіцкіх СМІ.

Читать далее »

Музычныя евангелізацыі на вуліцах Рыма

Папа Францішак звярнуўся да францысканцаў, якія жывуць і працуюць у Рыме, з прапановай больш актыўна ўдзельнічаць у прапаведванні Хрыста. Бо Адвэнт — выдатны час для гэтага.  Студэнты Інстытута Серафікум з радасцю адгукнуліся на гэты заклік. «А мы будзем спяваць і танчыць», — сказалі маладыя манахі, якія прыехалі з розных краін (Ірландыі, Кеніі, Турцыі і інш). Браты францішкане канвентуальныя сталі праводзіць ...

Читать далее »