Відэа

У Камаях асвяцілі адноўлены жывапіс і адзначылі стагоддзе святарскай дзейнасці кс. Стаповіча (+відэа)

Мерапрыемства адбылося ў нядзелю, 18 кастрычніка. Касцёл быў цалкам запоўнены вернікамі Камайскай парафіі. Прысутнічала і шмат гасцей з іншых мясцін Беларусі. Святочную Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Перад пачаткам набажэнства пробашч касцёла ў Камаях Яцэк Хутман адзначыў, што біскупы з’яўляюцца апосталамі сённяшняга дня, таму наведванне парафіі біскупам Алегам трэба разглядаць як вельмі адметную і важную падзею для парафіі. ...

Читать далее »

«Святыя заступнікі». Св. Ігнацый з Антыёхіі

«Каталіцкі Веснік» распачынае новы відэапраект «Святыя заступнікі». Відэасюжэт, прысвечаны святому, успамін якога прыпадае на вызначаны дзень, будзе з’яўляцца на сайце catholicnews.by адзін раз на тыдзень. Вядучы рубрыкі — кс. Віталь Галец. Сёння, 17 кастрычніка, Касцёл успамінае св. Ігнацыя з Антыёхіі. Святар распавядае пра некаторыя моманты з біяграфіі святога, такім чынам дапамагае нам больш бліжэй пазнаёміцца з постаццю святога заступніка.

Читать далее »

Відэарэпартаж са свята кветак у Росіцы

“І кветкі хваляць Пана” – пад такой назвай адбылося 10 кастрычніка свята кветак у касцёле Святой Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна. Яго ўпершыню арганізаваў тутэйшы айцец-кветкавод Чэслаў Курэчка МІС. Прадстаўляем Вашай увазе відэарэпартаж «Каталіцкага Весніка» з гэтай падзеі. Запрашаем да прагляду!

Читать далее »

28 звычайная нядзеля. 11.10.2015

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Калі Езус вырушыў у дарогу, падбег да Яго адзін чалавек, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: Настаўнік добры, што мне зрабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае? Езус сказаў яму: Чаму называеш Мяне добрым? Ніхто не ёсць добрым, толькі адзін Бог. Ты ведаеш запаведзі: не распуснічай, не забівай, ...

Читать далее »

Жывёл асвячалі не толькі ў Гродне, але і ў Удзеле (+відэа)

Манахі-францішкане вырашылі распаўсюдзіць гэты абрад і ў Віцебскай дыяцэзіі. У дзень успаміну святога Францішка, які адзначаецца 4 кастрычніка, у Удзеле прайшоў фэст. Па словах пробашча парафіі айца Яраслава, абрад асвячэння жывёл праводзіўся ўпершыню ў Віцебскай дыяцэзіі. Вернікі пра яго амаль не ведаюць, таму на першы раз жывёл было мала. Але нам удалося паназіраць, як святар правёў асвячэнне каня. Успамін святога ...

Читать далее »

У Дунілавічах адзначылі юбілей святыні (+відэа)

У былым мястэчку Дунілавічы, што ў Пастаўскім раёне, 29 верасня католікі адзначылі двайны юбілей: 515 гадоў утварэння каталіцкай парафіі ў Дунілавічах і 245 гадоў будаўніцтва касцёла. Крыху гісторыі Сучасны цагляны храм быў пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя манахамі-дамініканцамі, сваю гісторыю ён адлічвае ад 1770 года. Апошнія мелі тут двухпавярховы мураваны кляштар, які да нашых дзён не захаваўся. Да пабудовы ...

Читать далее »

Младенец в костюме понтифика развеселил папу римского

В субботу, 26 сентября, жители Филадельфии встречали папу римского Франциска. Среди прочих папу приветствовала Куинн Мэдден — маленькая девочка, одетая в костюм понтифика. Проезжая мимо младенца, Франциск остановился и стал смеяться, пишет издание Meduza. Когда девочку поднесли к папе, он поцеловал ее, благословил и попросил телохранителя передать родителям ребенка, что у них отличное чувство юмора. Как выяснили СМИ, родители Дэниел и Дана Медден вместе с маленькой дочкой заранее подготовились в ...

Читать далее »

Маленькая дзяўчынка перабралася праз агароджу, каб сустрэцца са Святым Айцом (відэа)

Маленькая дзяўчынка перабралася праз агароджу на дарогу, па якой Папа Францішак ехаў з Белага Дома ў Вашынгтоне, і захацела падбегчы да яго, але служба бяспекі яе спыніла. Святы Айцец гэта заўважыў і …

Читать далее »