Яна была прысвечаная падрыхтоўцы да святкавання стогадовага юбілею фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай. Спатканне адбылося ў аўторак, 21 сакавіка, у парафіі святога Юзафа. Асноўным момантам спаткання стала святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ён паведаміў, што ў стогадовую гадавіну фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай Віцебскую дыяцэзію наведае Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. 13 мая, у дзень стагоддзя ...
Читать далее »Відэа
Адпустовая ўрачыстасць у Гірстунах (+відэа)
У панядзелак, 20 сакавіка, у капліцы святога Юзафа, што ў Гірстунах Глыбоцкага дэканату, адбылася адпустовая ўрачыстасць. На святочное богаслужэнне сабралася каля трох дзесяткаў вернікаў як з Гірстуноў, так і суседніх вёсак. Святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі ў Канстанцінаве ксёндз Антон Лагунёнак. Слова да вернікаў прамовіў дыякан Алег Хмылко, які прыняў дыяканскае пасвячэнне 25 лютага гэтага года. Гэта была яго першая ...
Читать далее »Абакрала Папу Францішка!..
22 сакавіка 2017 года падчас агульнай аўдыенцыі, на вачах ва ўсіх, здарыўся дзёрзкі крадзеж з боку маленькай паломніцы. 3-гадовая дзяўчынка з Грэцыі падчас папскага пацалунку прывітання «скрала» піўску Святога Айца, але праз хвілінку вярнула. Папа смяяўся амаль да слёз.
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў школу і музеі ў Германавічах (+відэа)
Гэта адбылося 4 сакавіка, у першы дзень візітацыі Віцебскага ардынарыя ў германавіцкую парафію. Іерарха запрасілі ў школу па просьбе ксяндза Яна Пугачова, пробашча парафіі Перамянення Пана ў Германавічах. Напачатку біскупу паказалі гісторыка-краязнаўчы школьны музей, які адлюстроўвае гісторыю былога мястэчка Германавічы, а таксама гісторыю германавіцкай школы, якая нядаўна адзначыла свой векавы юбілей. Шмат экспанатаў музея прысвечаны падзеям апошняй вайны, землякам, якія ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію Маці Божай Шкаплернай у Ёдах (+відэа)
Гэта парафія знаходзіцца ў Шаркаўшчынскім дэканаце. Візіт пастыра дыяцэзіі адбыўся ў нядзелю, 5 сакавіка. Каб сустрэць свайго пастыра, усе вернікі выйшлі з капліцы. Як адзначыла актывістка парафіі Галіна Яблонская: “Сёння для нас вельмі радасная падзея – мы ў чаканні нашага дарагога госця — біскупа Алега. У 2006 годзе мы вось так сустракалі біскупа Уладзіслава Бліна. А сёння і сонейка свеціць, ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч у Германавічах: “Каб захаваць нашу годнасць, нам не трэба выракацца сваёй гісторыі, сваёй мовы, веры нашых продкаў” (+відэа)
У нядзелю, 5 сакавіка, адбыўся асноўны дзень візітацыі біскупа Алега Буткевіча ў парафію Перамянення Пана ў Германавічах. Нават надвор’е радавалася разам з вернікамі Да гэтага дня рыхтаваліся і святар, і вернікі. Наогул, парафіяне вельмі ўдзячныя Богу, што тры дзесяцігоддзі таму вернікам вярнулі іх храм. “Мы вельмі рады, што ў нашай вёсцы існуе касцёл. Сюды ў святы і будні на святую ...
Читать далее »Святы Ян Божы
Святы з псіхдыспансера (1495-1550) На яго пахаванне прышлі натоўпы ўдзячных людзей. Адны дзякавалі за гады стараннай апекі ў часе хваробы, іншыя – за апеку над іх роднымі, трэція – проста чулі пра гэтага святога чалавека. Святога, які ратаваў іншых з хваробы, прыніжэння, агню, вады, але не здолеў ўратаваць сваю родную маці ад адзіноты. Маці Яна памерла ад тугі па сваім ...
Читать далее »Вялікі пост: ежа і пастановы (+відэа)
Вялікі пост — гэта час разважанняў і малітвы, час адрачэння і змагання з шматлікімі спакусамі. Для таго, каб перыяд Вялікага посту быў як мага больш пленным для кожнага з нас, прапануем вашай увазе разважанні ксяндза Мікалая Ціхановіча, пробашча парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім, пра значэнне як цялеснага посту, так і духоўнага. Леанід Юрык, відэа
Читать далее »У Каталіцкім Касцёле 1 сакавіка распачаўся Вялікі пост (+відэа)
Першы дзень гэтага посту называецца Папялец. У гэты дзень у храмах вернікам святар пасыпае галовы попелам у знак пакаяння і самаабмежавання. Попел атрымоўваецца з галінак вярбы, якія асвячаліся ў Вербную нядзелю ў мінулым годзе. Падчас гэтага абраду святар кажа кожнаму верніку: “Пакайцеся і верце ў Евангелле” або “Прах ты і ў прах вернешся”. Гэта традыцыя прысутнічае яшчэ ў Старым Запавеце, ...
Читать далее »На тэму працы разважаў з вернікамі біскуп Алег Буткевіч падчас пастырскай візітацыі ў Лужках (+відэа)
26 лютага 2017 года біскуп Алег Буткевіч наведаў невялікую парафію Святога Міхала Арханёла ў Лужках, што ў Шаркаўшчынскім раёне. Пастырская візітацыя распачалася з мясцовай бальніцы сястрынскага догляду, дзе біскуп сустрэўся з медычным персаналам і жыхарамі гэтай установы. А 13-й гадзіне Віцебскага ардынарыя віталі з хлебам-соллю лужкоўскія вернікі ля святыні. Затым у касцёле адбылася кароткая малітва і пробашч парафіі кс. Міхаіл ...
Читать далее »