Відэа

На тэму працы разважаў з вернікамі біскуп Алег Буткевіч падчас пастырскай візітацыі ў Лужках (+відэа)

26 лютага 2017 года біскуп Алег Буткевіч наведаў невялікую парафію Святога Міхала Арханёла ў Лужках, што ў Шаркаўшчынскім раёне. Пастырская візітацыя распачалася з мясцовай бальніцы сястрынскага догляду, дзе біскуп сустрэўся з медычным персаналам і жыхарамі гэтай установы. А 13-й гадзіне Віцебскага ардынарыя віталі з хлебам-соллю лужкоўскія вернікі ля святыні. Затым у касцёле адбылася кароткая малітва і пробашч парафіі кс. Міхаіл ...

Читать далее »

Віцебская дыяцэзія мае новага дыякана (+відэа)

25 лютага 2017 года ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча атрымаў клерык Алег Хмылко. Семінарыст паходзіць з парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах. Вучобу распачынаў у Вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, апошнія два гады вучыўся ў архідыяцэзіяльнай семінарыі ў Беластоку. На ўрачыстай св. Імшы разам з ...

Читать далее »

Вядомая праграма «Падарожжа дылетанта» распавядае пра касцёл і цудадзейны абраз у вёсцы Баруны

У праграме «Падарожжа дылетанта» вядучы Юрый Жыгамонт па традыцыі распавядае цікавыя гістарычнтагыя факты пра беларускія вёскі, гарады і мястэчкі. У новым выпуску говорка ідзе пра адно з незвычайных месцаў нашай краіны – вёску Баруны Ашмянскага раёна. Гэта даўняе славутае паселішча, вядомае цудадзейным абразам Маці Божай і базылянскім кляштаром, дзе дзейнічала знакамітая на ўсю Рэч Паспалітую школа.

Читать далее »

«Месца пэўнай прыгажосці»: Росіца штогод прыцягвае пілігрымаў (+відэа)

Кожны год Росіца прыцягвае пілігрымаў з розных парафій Беларусі. 18 лютага святыня зноў напаўнілася людзьмі, якія ўзносілі свае малітвы і просьбы праз заступніцтва бласлаўлёных айцоў-марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. Апякун санктуарыя бласлаўлёных мучанікаў а. Чэслаў Курэчка МІС вельмі цешыцца, што пілігрымы прыбываюць з розных куточкаў нашай краіны, стаяць на каленях і шчыра моляцца, як у даўнія часы. “Сэрца святара радуецца, ...

Читать далее »

У Шаркаўшчыне прайшла біскупская візітацыя (+відэа)

Кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч наведаў пасёлак у нядзелю, 12 лютага. Па традыцыі, іерарха сустрэлі перад уваходам у храм. Святая Імша распачалася а палове на адзінаццатую. Трэба адзначыць, што святыня была цалкам запоўнена вернікамі. З шаркаўшчынскіх асаблівасцяў можна падкрэсліць, што ў храме было шмат мужчын і маладых людзей. У прывітальным слове пробашч касцёла ксёндз Кшыштаф Сілкоўскі адзначыў, што ў ...

Читать далее »

Рок-гурт манахінь з Перу збірае стадыёны [відэа]

«Siervas» складаецца з 11 жанчын розных нацыянальнасцяў, спявае пра любоў і веру. Рок-гурт каталіцкіх законніц «Siervas» з Лімы, сталіцы Перу, збірае стадыёны прыхільнікаў. Назва гурта перакладаецца як «Служанкі», а самі сёстры знаходзяцца ў нядаўна створаным ордэне «Служанкі Плана Бога» (Siervas del Plan de Dios). — Людзі забываюць, што манахіні былі звычайнымі людзьмі да таго, як прыняць пострыг, — гаворыць сястра ...

Читать далее »

Мёрскую парафію з пастырскай візітацыяй наведаў біскуп Алег Буткевіч (+відэа)

Гэта адбылося ў нядзелю 5 лютага. Вернікі разам са святарамі і міністрантамі сустрэлі ардынарыя перад святыняй. Пасля ўрачыстага ўваходу ў касцёл, біскупа прывіталі дзеці і моладзь парафіі, якія ўручылі кветкі для свайго пастыра. У прывітальным слове біскуп адзначыў, што гэта яго не першы візіт у мёрскую парафію, але сёння ён асаблівы, бо наведвае яе з біскупскай візітацыяй як кіраўнік дыяцэзіі. ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў друйскую парафію з пастырскай візітацыяй (+відэа)

Падзея адбылася ў нядзелю, 29 студзеня. Трэба адзначыць, што візітацыя пачалася днём раней, калі біскуп сустрэўся з дзецьмі і моладдзю і наведаў шпіталь. Другі дзень візітацыі распачаўся ў дзесяць гадзін раніцы з Імшы ў друйскім касцёле. Для Бога няма нічога немагчымага Перад пачаткам богаслужэння ўсе вернікі выйшлі з храма, каб урачыста сустрэць свайго пастыра. Увайшоўшы ў святыню, адбылася малітва за ...

Читать далее »