Ватыкан

Святы Айцец наведаў цэнтр лячэння наркаманаў

Францішак наведаў 26 лютага супольнасць св. Карла каля Рыма, якая з’яўляецца часткай “Італьянскага цэнтра салідарнасці” (CEIS). Задачы гэтай установы – прадухіленне і процідзеянне сацыяльнай ізаляцыі людзей, перш за ўсё, тых, якія трапілі ў пастку наркаманіі. Гэта быў неаб’яўлены візіт, які адбыўся ў рамках “пятніц міласэрнасці”. Іх Пантыфік практыкуе ў Святы Год Міласэрнасці, што працягваецца ў Касцёле. Папа не спяшаючыся размаўляў ...

Читать далее »

Папа сустрэўся з заснавальнікам “Instagram”

26 лютага папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Кевіна Сістрома, заснавальніка “Instagram” – бясплатнага аплету для абмену фотаздымкамі і відэазапісамі з элементамі сацыяльнай сеткі. Амерыканскі праграміст і прадпрымальнік прыбыў у Італію для ўдзелу ў Тыдні высокай моды, які праходзіць у Мілане, і спытаў аб магчымасці сустрэцца са Святым Айцом.  Пра свой візіт да Пантыфіка ён распавёў праз уласны акаўнт ...

Читать далее »

Святы Айцец пра веру канкрэтных учынкаў

«Хрысціянская рэлігія – канкрэтная. Яна выражаецца ў добрых учынках», — адзначыў Папа Францішак 23 лютага 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік заўважыў, што многія людзі толькі робяць выгляд, што з’яўляюцца хрысціянамі. Яны шукаюць у прыналежнасці да Касцёла хутчэй прэстыжу, чым нагоды для таго, каб служыць самым бедным, не бяруць на сябе ніякіх абавязкаў. Каментуючы «евангельскую ...

Читать далее »

На плошчы св. Пятра раздавалі лекі спрыяючыя міласэрнасці

Пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” 21 лютага 2016 г., вернікам, прысутным на плошчы св. Пятра, былі раздадзены “духоўныя лекі” – “Мізэрыкардзін” (ад лац. мisericordia – міласэрнасць). Гаворка ідзе пра стылізаваныя пад упаўкоўку лекаў скрыначкі з ружанцам, абразікам Езуса Міласэрнага і інструкцыяй па выкарыстанні “медыцынскага сродку”. Падобная акцыя ўжо праходзіла на ватыканскай плошчы 17 лістапада 2013 г. Сёлета было распаўсюджана каля ...

Читать далее »

Святы Айцец: Папа мае патрэбу ў меркаванні жанчын

Сяброўства з жанчынай – гэта не грэх, падкрэсліў папа Францішак размаўляючы з журналістамі падчас свайго пералёту з Мексікі ў Італію, 19 лютага і адказваючы на пытанне аб сяброўстве і прыватнай перапісцы св. Яна Паўла ІІ з амерыканскім філосафам польскага паходжання Аннай Тымянецкай. “Мужчына, які няздольны мець добрыя адносіны з жанчынай, з’яўляецца чалавекам, якому чагосьці не хапае”, — сказаў Пантыфік. “Сяброўства ...

Читать далее »

Пантыфік адказаў на крытыку з боку грэка-католікаў

Асноўную частку прэс-канферэнцыі на борце самалёта на шляху з Мексікі, якая адбылася 18 лютага 2016 г., Папа Францішак прысвяціў сваёй сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і засцярогам украінскіх грэка-католікаў адносна сумеснай з ім Дэкларацыі, паведамляе Ватыканскае радыё. Архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук адзначыў у адным з інтэрв’ю, што многія грэка-каталіцкія вернікі адчуваюць сябе падманутымі Ватыканам і расчараваныя паўпраўдай, якую змяшчае дакумент, а ...

Читать далее »

Папа: наша дэкларацыя не палітычна-сацыялагічны дакумент

Наша размова з Патрыярхам Кірылам – была размовай паміж братамі, сказаў папа Францішак у кароткім звароце да журналістаў, падчас пералёту з Кубы ў Мексіку 13 лютага. У Гаване 12 лютага прайшла яго сустрэча з Патрыярхам Маскоўскім. Святы Айцец падзяліўся, што ў ходзе размовы закраналіся пытанні, якія турбавалі іх абодвух. “Я адчуваў, што знаходжуся перад братам, і ён казаў мне тое ...

Читать далее »

Пошук новых звесткак аб Скарыне вядзецца ў Ватыкане

Новыя падрабязнасці аб жыцці Францішка Скарыны спрабуе знайсці сярод ватыканскіх архіўных дакументаў гісторык і мовазнаўца Алесь Жлутка. На працягу некалькіх дзён ён працаваў ў Ватыканскім сакрэтным архіве, каб пацвердзіць версію аб магчымай прысутнасці беларускага першадрукара на V Латэранскім Саборы, які праходзіў у 1512-1514 гг. У каментары для Беларускай рэдакцыі Ватыканскага Радыё, Алесь Жлутка распавёў, што падобная гіпотэза належыць “маладому, але ...

Читать далее »

Пантыфік просіць маліцца за яго сустрэчу з Патрыярхам

Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца ў інтэнцыі яго сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, якая адбудзецца 12 лютага 2016 г. на Кубе, паведамляе Ватыканскае радыё. 10 лютага 2016 г., падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, Святы Айцец сказаў: “Паслязаўтра я пачну маё Апостальскае падарожжа ў Мексіку, але спачатку накіруюся ў Гавану, каб сустрэцца з маім дарагім братам Кірылам. Давяраю ...

Читать далее »

Святы Айцец заклапочаны лёсам насельніцтва Сірыі

Пантыфік выказаў сваю “глыбокую заклапочанасць” драматычным лёсам грамадзянскага насельніцтва, якое пакутае ад цяжкіх баёў у Сірыі і вымушана ўцякаць, каб пазбегнуць жахаў вайны. 7 лютага ў Ватыкане, падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, Францішак пацвердзіў сваё неаднаразова выказанае спадзяванне, што сірыйскі народ адчуе “шчодрую салідарнасць” і неабходную дапамогу міжнароднай супольнасці ў “забеспячэнні выжывання і годнасці”. Ён заклікаў да ...

Читать далее »