Ватыкан

Елка і яслі на плошчы св. Пятра падрыхтаваныя да інаўгурацыі

На ватыканскай плошчы св. Пятра завяршылася інсталяцыя святочнай елкі і ясляў Божага Нараджэння. 9 снежня 2016 г. пройдзе іх ўрачыстая інаўгурацыя, перад якой Папа Францішак прыме на аўдыенцыі ўдзельнікаў гэтай падзеі: дэлегацыі з італьянскага Трэнта і Мальты, адкуль былі дастаўлены адпаведна елка і яслі, а таксама групу дзяцей, якія стварылі елачныя аздабленні. Сёлета падрыхтоўка да Божага Нараджэння ў Ватыкане праходзіць ...

Читать далее »

Папа: ёсць патрэба ў больш справядлівай эканамічнай мадэлі

У свеце шмат бедных, іх колькасць працягвае павялічвацца, таму тэрмінова неабходна новая і больш справядлівая эканамічная мадэль, падкрэсліў Францішак 3 снежня падчас сустрэчы з удзельнікамі кангрэсу “Fortune-Time Global Forum”, які сабраў сотні прадпрымальнікаў з розных краін свету. Форум праходзіў 2-3 снежня ў Рыме і Ватыкане. Святы Айцец заўважыў, што багацці ўсё больш канцэнтруюцца ў руках вузкага кола людзей, працягвае ўмацоўвацца ...

Читать далее »

Дзяржсакратар ЗША наведае Ватыкан

Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі наведае Ватыкан. Яго прыме на аўдыенцыі папа Францішак. “Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры 2-3 снежня будзе знаходзіцца ў Рыме і Ватыкане, з мэтай правядзення двухбаковых сустрэч і ўдзелу ў Рымскім міжземнаморскім дыялогу”, — паведаміў у Вашынгтоне прадстаўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства Джон Кірбі. Падчас сустрэчы з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША абмяркуе непасрэдна ўкраінскае пытанне. Размова пойдзе, ...

Читать далее »

Святы Айцец супраць “тэатральнай” пакоры

Малым гэтага свету, а не вучоным і разумным Бог раскрывае таямніцу збаўлення, — сказаў Францішак 29 лістапада падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. У сваёй гаміліі ён падкрэсліў важнасць Божай боязі, якая грунтуецца не на страху, а на пакоры. Перш за ўсё, Пантыфік адзначыў, што ўслаўленне Айца, якое робіць у сённяшнім евангельскім урыўку Езус (Лк 10,21-24), выцякае з таго факту, ...

Читать далее »

У Ватыкане выйдзе марка да 80-годдзя Францішка

З нагоды на 80-га Дня нараджэння папы Францішка, які будзе адзначацца 17 снежня, Філатэлістычна-нумізматычнае бюро Дзяржавы Ватыкан рыхтуе да выхаду адмысловую паштоўку з памятнай маркай і пячаткай. Набор прадстаўляе юбіляра ў жэсце благаслаўлення на фоне статуі Маці Божай з Лухан – апякункі Аргентыны. За Папам змешчаны фрагмент алтара базілікі св. Пятра. Аўтарам кампазіцыі з’яўляецца сучасны іспанскі мастак Рауль Берсоса, які ...

Читать далее »

Пажаданні Папы Францішка на Адвэнт: малітва, любоў і радасць

“Хрысціянская вера з’яўляецца ні тэорыяй, ні філасофіяй, але сустрэчай з Езусам”, — сказаў Папа Францішак 28 лістапада падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Ён заклікаў развіваць уважлівасць у малітве, любоў праз учынкі і радасць праслаўлення Бога. У сваёй гаміліі Папа адзначыў, што ў Адвэнце мы імкнемся, перш за ўсё, да сустрэчы з Езусам. І літургія ў гэты перыяд нагадвае нам ...

Читать далее »

Папа Франциск выразил соболезнования в связи с кончиной Фиделя Кастро

Папа  Франциск выразил свои соболезнования в связи со смертью бывшего главы кубинского государства и правительства Фиделя Кастро, сообщает официальный сайт Ватикана. В телеграмме, направленной на имя Рауля Кастро, Понтифик заверил его в своих молитвах о покойном лидере и препоручил весь народ Кубы заступничеству Девы Марии из Кобре – покровительницы острова. Благовест-инфо

Читать далее »

Камісія па пытанні дыяканату жанчын сабралася ў Ватыкане

25 лістапада 2016 г. пачалося першае пасяджэнне Камісіі па вывучэнні пытання дыяканату жанчын, заснаванай Святым Айцом 2 жніўня 2016 г. для аб’ектыўнага даследавання сітуацыі ў першыя стагоддзі існавання Касцёла, паінфармавала Зала Друку Святога Пасаду. Кіруе пасяджэннем яе старшыня, арцыбіскуп Луіс Франсіска Ладарыя Ферэр, сакратар Кангрэгацыі Веравучэння. Члены Камісіі на працягу двух дзён будуць збірацца ў будынку Кангрэгацыі Веравучэння на ранішніх ...

Читать далее »

Папа зацвердзіў тэму наступных Сусветных дзён моладзі

Папа Францішак зацвердзіў тэму Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Панаме ў 2019 г. Гэта будуць словы Найсвяцейшай Панны Марыі з Евангелля паводле св. Лукі: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1,38).  Акрамя таго, пантыфікам былі зацверджаны тэмы Сусветных дзён моладзі, якія ў бліжэйшыя два гады будуць адзначацца на дыяцэзіяльным узроўні. Яны таксама звязаны з ...

Читать далее »

Падтрымаць дабрачынныя ініцыятывы Папы цяпер можна і ў інтэрнэце

У вернікаў ва ўсім свеце з’явілася дадатковая магчымасць падтрымаць дабрачынныя ініцыятывы Святога Айца. Цяпер ахвяраванні, якія будуць накіраваны Пантыфікам на рэалізацыю канкрэтных справаў міласэрнасці, можна рабіць з дапамогай адмысловага сайту, які быў створаны ў Ватыкане і пачаў дзейнічаць 21 лістапада 2016 г. Назва рэсурса – www.obolodisanpietro.va – нагадвае пра традыцыйны збор ахвяраванняў, вядомы як “Грош св. Пятра” (Obolo di san ...

Читать далее »