Ватыкан

Францішак працуе над энцыклікай аб экалогіі

Папа Францішак працуе над энцыклікай прысвечанай праблемам навакольнага асяроддзя і экалогіі чалавека. У яго працоўным графіку на бягучы тыдзень не прадугледжаны ўдзел у афіцыйных сустрэчах і мерапрыемствах, за выключэннем агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, якая адбудзецца 25 сакавіка. Аб сваіх планах прысвяціць цэлы тыдзень працы над энцыклікай Святы Айцец сам паведаміў у размове з журналістамі 15 студзеня 2015 г., ...

Читать далее »

Францішак: крыж Хрыста – найвышэйшы доказ любові Бога

Бог любіць людзей бескарысліва і бязмежна – гэтымі словамі можна абагульніць усё Евангелле і ўсю тэалогію, адзначыў папа Францішак 15 сакавіка перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра. Францішак заклікаў вернікаў, каб іх велікапосны шлях стаў шляхам прабачэння, адкрытасці і любові. “Сённяшняе Евангелле прапануе нам словы скіраваныя Езусам да Нікадэма: “Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго ...

Читать далее »

Святы Айцец абвясціў Год Міласэрнасці

Святы Год Міласэрнасці абвясціў Папа Францішак падчас цэлебрацыі пакутнага набажэнства, якое прайшло 13 сакавіка 2015 года ў ватыканскай базыліцы св. Пятра, паведамляе Ватыканскае радыё. Ён пачнецца ў Каталіцкім Касцёле ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 8 снежня 2015 года і закончыцца 20 лістапада 2016 года, ва ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. “Дарагія браты і сёстры, я часта думаў ...

Читать далее »

13 сакавіка — другая гадавіна абрання Папы Францішка

13 сакавіка 2013 года кардынал Жан-Луі Таран з лоджыі базылікі Святога Пятра абвясціў вялікую радасць: «У нас ёсць Папа!». Ён азнаёміў прысутных на плошчы Святога Пятра пілігрымаў з рашэннем Калегіі кардыналаў аб выбары Папам Рымскім кардынала Хорхе Марыа Берголіа, арцыбіскупа Буэнас-Айрэса. Вялікія натоўпы вернікаў з Італіі і па ўсім свеце, якія сабраліся ў Ватыкане, прынялі гэтае паведамленне з вялікай радасцю ...

Читать далее »

Святы Айцец абмые ногі зняволеным у Вялікі Чацвер

У Вялікі Чацвер, 2 красавіка, Пантыфік узначаліць Святую Імшу Вячэры Пана ў рымскай турме “Рэбібія”. Эўхарыстыя адбудзецца ў касцёле новага комплексу гэтай пэнітэнцыярнай установы. У ёй прымуць удзел шматлікія зняволеныя – як мужчыны, так і жанчыны. Дванаццаці з іх Францішак абмые ногі, згодна з абрадам уласцівым гэтай літургіі. Традыцыю цэлебрацыі Святой Імшы Вячэры Пана ў адной з турмаў, бальніц ці ...

Читать далее »

Як ахоўваюць Папу Францішка

Даменік Джані, Камандуючы Ватыканскай жандармерыяй, распавёў пра тое, як забяспечваецца бяспека Пантыфіка. «Пагроза існуе. Гэта тое, што мы ўвесь час абмяркоўваем з нашымі італьянскімі і замежнымі калегамі. Але існаванне пагрозы і спланаваны напад — розныя рэчы. Магу сказаць, што сёння мы не ведаем аб існаванні якіх-небудзь планаў атакі на Ватыкан і Святога Айца», — кажа камандуючы ватыканскай жандармерыяй Даменік Джані. ...

Читать далее »

Пантыфік: “Ойча наш” – “інструкцыя” па прабачэнні

Малітва “Ойча наш” з’яўляецца своеасаблівай “інструкцыяй” для тых, хто патрабуе Божага прабачэння – шчыра раскаяцца ў сваіх грахах, ведаючы, што Бог заўсёды даруе, і дараваць іншым з такой жа шырынёй сэрца. Аб гэтым казаў 10 сакавіка папа Францішак у сваёй гаміліі на ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы ватыканскага Дома св. Марты. Бог усемагутны, заўважыў Папа, але і Яго ўсемагутнасць спыняецца перад ...

Читать далее »

У Ватыкане працуе ўсё больш і больш жанчын

У Ватыканскіх структурах і ўстановах Святога Пасаду працуе ўсё больш і больш жанчын. Даследаванне напярэдадні Міжнароднага жаночага дня правяла супрацоўніца Нямецкай рэдакцыі Ватыканскага радыё Гудрун Зайлер. Яна зваўважыла, што іх колькасць з кожным годам павялічваецца. Калі ў 2004 г. жанчыны сярод ватыканскіх супрацоўнікаў складалі каля 13%, то ў 2014 г. – ужо амаль 19%. Самая вялікая колькасць жанчын задзейнічана ў ...

Читать далее »

Хутка адбудзецца кананізацыя бацькоў св. Тэрэзы

Кананізацыя бацькоў св. Тэрэзы з Лізьё адбудзецца ў кастрычніку і супадзе з Сінодам Біскупаў на тэму сям’і. Аб гэтым паведаміў прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынал Анджэла Амата. “Святымі з’яўляюцца не толькі святары і законнікі, але таксама і свецкія вернікі”, — сказаў ватыканскі іерарх падчас адной з сустрэч у Рыме. Беатыфікаваныя ў 2008 г. Мары-Зэлі і Луі Мартэн мелі дзевяць ...

Читать далее »

Ватыкан аднаўляе экуменічны дыялог з Сусветным Евангелічным Альянсам

Афіцыйная газета Ватыкана «L’Osservatore Romano» 27 лютага паведаміла аб аднаўленні экуменічнага дыялогу паміж Папскай радай па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству і Сусветным Евангелічным Альянсам. На дадзены момант анансуюцца тры пазіцыі, па якіх будзе весціся дыялог: дактрынальная і маральная канвергенцыя, аўтарытэт Святога Пісання і Традыцыі, роля Царквы ў збаўленні. Чакаецца, што вынікам каталіцка-евангелісцкага багаслоўскага дыялогу стане прыняцце сумеснай заявы. Сусветны Евангелічны Альянс ...

Читать далее »