Ватыкан

Ватыкан пашырыў свой парк электрамабіляў

Ватыкан ставіць на электрамабілі. З нядаўняга часу ў мясцовым гаражы з’явіліся яшчэ тры машыны з электрычным прывадам. Адна з іх, белая малалітражка Opel, была прадстаўлена асабіста Францішку. Тры аўтамабілі, кожны з якіх можа праехаць на адным зарадзе ад 380 да 520 км, з’яўляюцца падарункам фірмы “General Motors”, якая ў гэты час валодае брэндам “Opel”. Адзін з іх паступіў на службу ...

Читать далее »

Пантыфік: крывадушнасць робіць шмат шкоды ў Касцёле

“Крывадушнасць не з’яўляецца мовай Езуса” і не павінна быць мовай хрысціяніна, “крывадушнік здольны забіць супольнасць”, гэтыя думкі агучыў Папа Францішак 6 чэрвеня 2017 года падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Ён падкрэсліў, што хрысціянскай мовай павінна быць праўда, і перасцярог ад спакус крывадушнасці і ліслівасці. Святы Айцец нагадаў, што менавіта слова “крывадушнікі” Хрыстус шматразова выкарыстоўваў у адносінах да настаўнікаў закона, ...

Читать далее »

Пантыфік да моладзі: змяняйце свет праз перамену сэрца

Свет можна змяніць, адкрываючы сэрца на іншых людзей, падкрэсліў Пантыфік падчас сустрэчы з дзецьмі і моладдзю – удзельнікамі італьянскіх адукацыйных праектаў “Graal” і “І Cavalieri”. Аўдыенцыя адбылася 2 чэрвеня ў Ватыкане. Падчас яе Святы Айцец, ва ўласцівай яму манеры спантаннага дыялогу, адказаў на тры пытанні, якія былі да яго скіраваны. Першае задала дзяўчынка, якая падзялілася сваімі перажываннямі ў сувязі са ...

Читать далее »

Тры рысы добрага святара ад Папы Францішка

Нястомна маліцца, заўсёды знаходзіцца на шляху і дзяліцца з іншымі ад ўсяго сэрца – такімі павінны быць маладыя святары, лічыць Папа Францішак. 1 чэрвеня 2017 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі па справах духавенства. У прамове ён засяродзіўся на выкліках, звязаных з фармацыяй святароў у святле абнародаваных у мінулым годзе асноўных норм святарскай фармацыі – ...

Читать далее »

У Ватыкане размаўляюць пра сакрамэнт споведзі

Святы Айцец заклікае не да нейкага новага вучэння, а да “навяртання” да Евангелля, каб зразумець сапраўдны сэнс рэчаіснасці, падкрэсліў 31 мая 2017 года арцыбіскуп Фларэнцыі, кардынал Джузэпэ Бэторы, падчас пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі па справах Духавенства. Форум праходзіць у Ватыкане і прысвечаны сакраманту паяднання ў вучэнні Папы Францішка. У сваім спецыяльным дакладзе на тэму пленарнай асамблеі, іерарх нагадаў, што ключавым для ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікае маліцца за сродкі масавай камунікацыі

Падчас сустрэчы з вернікамі на плошчы св. Пятра 28 мая 2017 года Пантыфік нагадаў, што ў некаторых краінах сёння адзначаецца Дзень сродкаў масавай камунікацыі. У гэтым годзе ён праходзіць на тэму: “Не бойся, бо Я з табою” (Іс 43,5). Паводле Папы, сродкі масавай камунікацыі спрыяюць неадкладнаму распаўсюджванню навін у шырокім маштабе. “Навіны могуць быць добрымі ці кепскімі, праўдзівымі або ілжывымі. ...

Читать далее »

Папа сустрэўся з маленькімі пацыентамі генуэзскай клінікі

Хто служыць хворым з любоўю, той служыць Езусу, падкрэсліў Францішак падчас візіту ў генуэзскую педыятрычную клініку імя Джаніны Гасліні. Святы Айцец сустрэўся з маленькімі пацыентамі гэтай структуры, іх бацькамі і медыцынскім персаналам. Ён прыватна наведаў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі і ўдзяліў увагу кожнаму дзіцяці, якога сустрэў на тэрыторыі шпіталя. Папа нагадаў, што пакутуючыя ад хваробаў патрабуюць не толькі кампетэнтнай дапамогі, але ...

Читать далее »

Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі

24 мая 2017 года раніцай Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Дональда Трампа, Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі. Пасля сустрэчы з Пантыфікам адбылася размова палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, суправаджаў якога арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі. Падчас шчырых размоў было выказана задавальненне з нагоды добрых двухбаковых адносін паміж Святым Пасадам і Злучанымі ...

Читать далее »

Пантыфік, як звычайны пробашч, наведаў італьянскія сем’і (+відэа)

Святы Айцец здзейсніў нечаканы візіт у Осцію – горад з 100-тысячным насельніцтвам, які знаходзіцца ў ваколіцах Рыма, на самым узбярэжжы Тырэнскага мора. Вечарам 19 мая 2017 г. ён накіраваўся сюды з душпастырскім візітам, каб благаславіць кватэры мясцовых вернікаў, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Па традыцыі, благаслаўленне кватэр у Італіі адбываецца ў велікодны перыяд. За два дні да візіту Святога Айца ...

Читать далее »

Ватыканскаму мастацтвазнаўцу ўручаць ордэн Францішка Скарыны

22 мая 2017 г. былому дырэктару Ватыканскіх музеяў Антоніа Паолучы будзе ўручаны ордэн Францішка Скарыны. Цырымонія пройдзе ў Ватыкане з удзелам Сяргея Алейніка, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе, і Аляксандра Гур’янава, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы, паведамляе Ватыканскае Радыё. Указ аб уручэнні высокай дзяржаўнай узнагароды, за значны асабісты ўклад у развіццё культурнага ...

Читать далее »