Любоў Бога – гэта любоў маці і бацькі адначасова, падкрэсліў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 22 сакавіка цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У гаміліі ён спаслаўся на літургічнае чытанне з Кнігі Быцця пра запавет Бога з Абрагамам, які застаецца актуальным на працягу ўсёй гісторыі народа, нягледзячы на яго грахі і вераадступніцтва (17, 3-9). “Любоў Бога – гэта любоў маці. ...
Читать далее »Ватыкан
Папа Францішак: св. Камунія ператварае верніка ў жывую Эўхарыстыю
Прыняцце Езуса ў св. Камуніі ператвавае вернікаў у жывую Эўхарыстыю, падкрэсліў Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 21 сакавіка 2018 г. у Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез аб структуры св. Імшы, ён засяродзіўся на Абрадзе Камуніі. На самым пачатку сустрэчы Пантыфік павіншаваў прысутных на плошчы св. Пятра рымлян і пілігрымаў з наступленнем астранамічнай вясны. Заўважаючы, што ў гэтую пару года пачынаюць ...
Читать далее »Святы Айцец адказаў на пытанні моладзі
У рамках першага дня перадсінадальнай сустрэчы моладзі, якая 19 сакавіка 2018 года распачалася ў Рыме, Папа Францішак адказаў на некаторыя пытанні ўдзельнікаў форума. Яны тычыліся барацьбы з прыніжэннем годнасці жанчын, распазнання паклікання, значэння святарскага сведчання і некаторых іншых тэмаў. Першай да Папы звярнулася нігерыйская дзяўчына, якая спазнала досвед ахвяры гандляроў людзьмі. Яна спытала Святога Айца аб тым, як перамагчы ментальнасць, ...
Читать далее »Папа падзякаваў арганізатарам яго візіту да Айца Піа
Падчас сваёй сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 18 сакавіка Святы Айцец прывітаў людзей, сабраных на плошчы св. Пятра, а таксама падзякаваў арганізатарам яго візіту ў рэгіён Апулія, у Італіі, з нагоды 100-годдзя з’яўлення стыгматаў у св. Айца Піа і 50-годдзя з дня яго смерці. “Учора я наведаў Петрэльчыну і Сан-Джавані-Ратонда. Сардэчна вітаю і дзякую супольнасцям дыяцэзіі, біскупам Акрока ...
Читать далее »Францішак: не захапляцца св. Піа, а наследаваць яго
Не толькі захапляцца жыццём Айца Піа з Петрэльчыны, але наследаваць яго ў даверлівай малітве, служэнні бедным і сустрэчы з Богам у канфесіянале, заклікаў Папа падчас Эўхарыстыі, якую ўзначаліў 17 сакавіка ў Сан-Джавані-Ратонда – італьянскім мястэчку, дзе святы ажыцяўляў пастырскае служэнне і куды прыбываюць тысячы вернікаў, каб маліцца ля яго рэліквій. У гаміліі Папа звярнуў увагу на тры важныя аспекты хрысціянскага ...
Читать далее »Папа пра св. Імшу: “Ойча наш”, як падрыхтоўка да св. Камуніі
“Ойча наш” – гэта не проста адна з шматлікіх хрысціянскіх малітваў”, — заўважыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 14 сакавіка прайшла ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез аб структуры св. Імшы, ён распавёў пра малітвы і жэсты, якія папярэднічаюць прыняццю св. Камуніі. Пантыфік нагадаў, што абрад Камуніі пачынаецца малітвай “Ойча наш”. Мы асмельваемся звяртацца да Бога, называючы Яго “Ойча”, таму ...
Читать далее »Бэнэдыкт XVI пра “Тэалогію Францішка”
Францішак з’яўляецца чалавекам глыбокай філасофскай і тэалагічнай фармацыі, лічыць яго папярэднік Бэнэдыкт XVI. Ён бачыць “глыбокую паслядоўнасць” паміж двума пантыфікатамі пры наяўнасці “адрозненняў у стылі і тэмпераменце”. Папа на пенсіі напісаў пра гэта ў лісце да прэфекта Сакратарыяту па камунікацыі, мансеньёра Дарыё Вігано, прымеркаваным да прэзентацыі серыі кніг, якая выйшла пад назвай “Тэалогія Францішка” ў Ватыканскім выдавецтве “Libreria Editrice Vaticana”. ...
Читать далее »Святы Айцец адзначыў 60-годдзе манаскага жыцця
Пантыфік адзначыў 60-годдзе свайго манаскага жыцця. 11 сакавіка 1958 г. ён уступіў у Таварыства Езуса (Ордэн Езуітаў). Цяперашні Папа праходзіў навіцыят у Сант’яга, сталіцы Чылі, пасля чаго вярнуўся ў Буэнас-Айрэс, дзе 13 снежня 1969 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. Францішак з’яўляецца першым у гісторыі Папам, які належыць да Ордэна Езуітаў. Езуіцкая духоўнасць вельмі характарызуе ўвесь яго пантыфікат, перакананы генеральны настаяцель Таварыства ...
Читать далее »Святы Айцец наведае краіны Балтыі
Прымаючы запрашэнне адпаведных дзяржаўных уладаў і мясцовых біскупаў, 22-25 верасня 2018 г. Папа Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў краіны Балтыі. У Літве Пантыфік наведае Вільнюс і Каўнас, у Латвіі – Рыгу і Аглону, у Эстоніі – Талін. Пакуль невядомы дэталі падарожжа, праграма якога будзе апублікавана пазней, паведаміў 9 сакавіка 2018 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк. Візіт у ...
Читать далее »У Ватыкане праходзіць форум спецыялістаў у галіне распрацоўкі праграмнага забеспячэння
Праграмісты з пяці кантынентаў сабраліся на першым ватыканскім хакатоне – форуме спецыялістаў у галіне распрацоўкі праграмнага забеспячэння. У сустрэчы, якая праходзіць 8-11 сакавіка 2018 г., прымаюць удзел 120 студэнтаў і 35 выкладчыкаў розных веравызнанняў з 50 універсітэтаў свету. Удзельнікі падзеі будуць займацца пошукам магчымасцяў для ўключэння тэхналогій у вырашэнне глабальных праблем, якія з’яўляюцца прыярытэтнымі для Святога Айца. Гаворка ідзе пра ...
Читать далее »