Ватыкан

Францішак: Бог заўсёды шчодры ў любові

Папа Францішак нагадаў пра шчодрасць, з якой Бог адорвае чалавека сваімі ласкамі. Бог заўсёды шчодры, а чалавек мае звычку рабіць падлікі перад тым, як падарыць штосьці, заўважыў Пантыфік 20 кастрычніка  падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.  Каментуючы ўрывак літургічнага чытання з Паслання да Рымлянаў, Святы Айцец заўважыў, што збаўленне, прынесенае Езусам, пераўзыходзіць правіну Адама. “Дзе памножыўся грэх, там яшчэ больш памножылася ...

Читать далее »

Сінод выпрацуе новые душпастырскія прапановы

Не трэба чакаць ад Сінода дактрынальных змен, але можна спадзявацца на аднаўленне мовы і душпастырскай практыкі, асабліва слухання людзей, якія жывуць у неўпарадкаваных сітуацыях, адзначалася 19 кастрычніка 2015 года падчас брыфінгу ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.  Прысутны на сустрэчы з журналістамі лацінскі Патрыярх Іерусаліма арцыбіскуп Фуад Тваль падкрэсліў, што ўсе Сінадальныя Айцы жадаюць дабра сям’і. Яны паходзяць з розных душпастырскіх ...

Читать далее »

Папа Францішак кананізаваў бацькоў св. Тэрэзы з Лізьё

18 кастрычніка 2015 г. Папа Францішак здзейсніў кананізацыю сужэнскай пары – Луі і Зэлі Мартэн, бацькоў адной з самых вядомых каталіцкіх святых, Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса. Падчас кананізацыйнай св. Імшы, якую Пантыфік цэлебраваў на плошчы св. Пятра, да хвалы алтара былі ўзнесены таксама італьянскі святар кс. Вінчэнца Гросі і іспанская законніца Марыя ад Беззаганага Зачацця. У сваёй гаміліі Папа заўважыў, ...

Читать далее »

Папа наведаў бяздомных

Учора ўвечары, пасля завяршэння работ у рамках Сінода Біскупаў, Папа Францішак наведаў нядаўна адкрыты прытулак для бяздомных у памяшканнях Генеральнага Дома Айцоў Езуітаў, паведамляе  CREDO. Пантыфіка сустрэлі апостальскі дабрадзей, арцыбіскуп Конрад Краеўскі, Генеральны Настаяцель Таварыства Езуса а. Адольф Нікалас, настаяцель Генеральнага Дома а. Хаакін Баррэро, тры манахіні з Кангрэгацыі Міласэрнай Любові і валанцёры, якія служаць у новай дабрачыннай структуры. Гэтая нечаканая сустрэча ...

Читать далее »

“Я заўсёды быў вулічным святаром”: Пантыфік даў інтэрв’ю французскаму часопісу

“Я заўсёды быў вулічным святаром”, — прызнаўся Папа Францішак у вялікім інтэрв’ю, якое даў французскаму штотыднёваму часопісу “Paris Match”, паведамляе  Ватыканскае радыё. Святы Айцец распавёў, што працягвае насіць элементы чорнага святарскага адзення пад белай папскай сутанай, а таксама падзяліўся сваім “амаль немагчымым жаданнем”: выбрацца з сябрамі ў горад, “каб паесці смачнай піцы”. У той жа час, ён падкрэсліў, што ў ...

Читать далее »

Святы Айцец напісаў вельмі асабістую прадмову да “Youcat”

Францішак засынае, па яго ўласным прызнанні, молячыся спантанна. “Я адчуваю сябе, як сын перад Айцом, і гэта важна”, — прызнаўся Папа ў вельмі асабістай прадмове да новага выдання “Youcat”. Яе апублікавала Канферэнцыя Біскупаў Аўстрыі, якой належаць аўтарскія правы на моладзевы катэхізіс. Часта Пантыфік моліцца проста сідзячы, бо яму балюча стаяць на каленях, прызнаўся ён сам. Малітва для яго, гэта не ...

Читать далее »

Па ініцыятыве Папы адкрыты начны прытулак для бяздомных

Пры фінансавай падтрымцы Апостальскай элемазінарыі недалёка ад Ватыкана быў адкрыты начны прытулак для бездомных. У ім змогуць начаваць адначасова 34 асобы. Кіраваннем дабрачыннай установай займаюцца сёстры Кангрэгацыі Місіянерак Любові – манаскай супольнасці, заснаванай Маці Тэрэзай з Калькуты. У цырымоніі адкрыцця “дарміторыя” прыняў удзел элемазінарый Святога Айца арцыбіскуп Конрад Краеўскі, а таксама першыя госці і валанцёры дабрачыннай структуры. У памяшканні, дзе ...

Читать далее »

Удзельнікі Сінода зрабілі важныя прапановы

9 кастрычніка 2015 г. падчас дыскусій у “малых групах” на Сінодзе Біскупаў у Ватыкане працягвалася абмеркаванне першай часткі працоўнага дакументу асамблеі “Instrumentum laboris”. Сінадальныя Айцы заўважалі, што яна больш нагадвае сацыялагічны аналіз існуючых перад сем’ямі праблем. Паводле меркавання ўдзельнікаў асамблеі, тут недастаткова падкрэслена прыгажосць і жыццядайнасць сям’і, заснаванай на непарыўным сужэнстве паміж мужчынам і жанчынай, яе роля ў навучанні чалавечнасці, ...

Читать далее »

Папа: сямейны дух – канстытуцыйная хартыя для Касцёла

Аб патрэбе сучаснага свету ў моцнай “ін’екцыі” сямейнага духа, казаў папа Францішак 7 кастрычніка падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. У кантэксце правядзення Сінода Біскупаў, Пантыфік вырашыў прысвяціць свае бліжэйшыя катэхезы адносінам паміж Касцёлам і сям’ёй, у перспектыве іх карысці для ўсяго чалавецтва. “Уважлівы позірк на штодзённае жыццё сучасных мужчын і жанчын дэманструе неадкладную патрэбу ў моцнай ін’екцыі сямейнага ...

Читать далее »