У Дыяцэзіі

У Міжнародны дзень хворых біскуп Алег Буткевіч наведаў абласную бальніцу

Біскуп Алег Буткевіч быў запрошаны ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу 5 лютага ў Міжнародны дзень хворых. Ён сустрэўся з медработнікамі і распавеў аб духоўным аспекце паклікання медыка і ахвярнасці гэтай службы на карысць хворых. У сваёй прамове біскуп звярнуў увагу на запавет любові: любові да Бога, любові да бліжняга, асабліва да хворага і церпячага чалавека. У мультымедыйным варыянце, прапанаваным медыкам ...

Читать далее »

У Оршы адбудуцца рэкалекцыi “Школа Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі”

Дарагія браты і сёстры! Запрашаем Вас да ўдзелу ў рэкалекцыях “Школа Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі”. Рэкалекцыі адбудуцца ў два тэрміны: 6 — 8 і 13 -15 лютага. Вы можаце выбраць больш зручны для Вас час. Пачатак у пятніцу у 16.00, а заканчэнне ў нядзелю у 15.00. Горад Орша, вул. Савецкая, 6, парафія св. Язэпа. У раскладзе кожнага дня: Святая Імша, ...

Читать далее »

Сустрэча студэнтаў у Глыбоцкай парафіі

У аўторак, 3 лютага ў кляштары сясцёр Францішканак Сям’і Марыі адбылася сустрэча студэнтаў, ініцыятарам якой стаў кс. Вячаслаў Пялінак. На самым пачатку сустрэчы святар запрасіў усіх у капліцу на супольную малітву. Потым прыйшоў час гарбаты і знаёмства, бо многія з нас адзін аднаго проста не ведалі. На самой справе, гэта сустрэча была вельмі цікавай. Мы дзяліліся ўражаннямі за перажыты час ...

Читать далее »

У Глыбокім адзначылі Свята Ахвяравання Пана

Яго называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. Падчас набажэнстваў у касцёле былі асвечаныя свечкі. Агонь быў запалены святаром каля алтара, а потым жывое святло вернікі перадавалі адзін аднаму. Пасля асвячэння свечак адбылася працэсія ў касцёле. Раней у гэты дзень асвячаліся свечкі, якімі потым цэлы год асвятляўся касцёл. Зараз храмы асвятляюцца электрычнасцю, а свечкі засталася як сімвал Святла Хрыста. ...

Читать далее »

Зварот біскупа Віцебскага з заклікам малітвы ў інтэнцыі людзей, якія знаходзяцца ў рабстве

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! У межах Года Кансэкраванага Жыцця – 8 лютага 2015 года, калі паводле літургічнага календара прыпадае ўспамін св. Юзэфіны Бакхіта, Каталіцкі Касцёл будзе абыходзіць дзень малітваў, разважання і дзейнасці супраць гандлю людзьмі. Апостальская Сталіца звярнулася да Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, а праз яе – да кожнага веруючага з просьбай падтрымаць малітвай ініцыятывы, якія маюць ...

Читать далее »

Лекцыяй а. Дзмітрыя Грышана ў Віцебскім медыцынскім універсітэце пачаўся цыкл «Транспланталогія органаў і тканяў»

На факультэце постдыпломнай адукацыі ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце пачаўся цыкл «Транспланталогія органаў і тканяў». Упершыню для выкладання пытанняў маральных і духоўных аспектаў у транспланталогіі быў запрошаны святар, які ўзначальвае Грэка–каталіцкую парафію ў Віцебску. Айцец Дзмітрый Грышан сустрэўся з прафесарам Анатолем Шчастным (куратарам цыклу) і выступіў перад слухачамі курсу, якія прыехалі да віцебскіх навукоўцаў з розных гарадоў Беларусі. Сваю лекцыю ...

Читать далее »

Просим всех, кто сможет, помочь! Без Вашей помощи нам не справиться!

Костик Яна – ребёнок из многодетной семьи 2004 года рождения. Проживает в деревне Мерецкие Глубокского района Витебской области. Яна — Ребёнок-инвалид, имеет 3 степень утраты здоровья. Диагноз: Детский церебральный паралич, правосторонний гемипарез 2 ст. Арахноидальная киста левой лобно-теменной области. Задержка речевого развития. Диагноз выставлен в ноябре 2004 года УЗ «Витебская детская областная клиническая больница». У Яны Костик есть шанс пройти ...

Читать далее »

Пра адпусты ў Віцебскай дыяцэзіі ў Год кансэкраванага жыцця

З нагоды Года кансэкраванага жыцця, згодна з Дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 23 лістапада 2014 г. у Віцебскай дыяцэзіі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч устанавіў касцёлы, у якіх кожны вернік штодзённа можа атрымаць поўны адпуст да 2 лютага 2016 г. уключна і ахвяраваць яго як за жывых, так і за памерлых: Санктуарый Маці Божай у Браславe; Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шуміліне; ...

Читать далее »

Рэкалекцыі «Любоўю палымнець» для моладзі прайшлі ў Друі

З 23 па 25 студзеня ў Друі прайшлі рэкалекцыі для моладзі. У спатканні прынялі ўдзел 50 маладых асобаў з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі: Мёры, Слабодка, Верхнядзвінск, Полацк, Шаркаўшчына, Браслаў і Друя. Тэмай рэкалекцый былі словы з духоўнага дзённіка бл. Юрыя Матулевіча, заснавальніка Ордэну Сясцёр-эўхарыстак: “Палымнець любоўю…”. Гэты выраз стаў глыбокім і цікавым для разважанняў. Дапамогай былі канферэнцыі, якія распавядалі пра любоў да Бога ...

Читать далее »

У Оршы адбудуцца рэкалекцыі “Школа Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі”

Дарагія браты і сёстры! Запрашаем Вас да ўдзелу ў рэкалекцыях “Школа Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі”.  Рэкалекцыі адбудуцца ў два тэрміны: 6 — 8 і 13 -15 лютага. Вы можаце выбраць  больш зручны для Вас час. Пачатак у пятніцу ў 16.00, а заканчэнне ў нядзелю ў 15.00. Адрас: Парафія св. Язэпа, г. Орша, вул. Савецкая, 6. Адказны за рэкалекцыі: а. Аляксандр ...

Читать далее »