У Дыяцэзіі

Поўная відэаверсія перадкаляднай прэс-канферэнцыі біскупа Алега Буткевіча

12 снежня ў Віцебску адбылася перадкалядная прэс-канферэнцыя біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча.  Прапануем Вашай увазе поўную відэаверсію сустрэчы іерарха з журналістамі свецкіх і каталіцкіх СМІ.

Читать далее »

Падчас прэс-канферэнцыі з журналістамі біскуп Алег Буткевіч падзяліўся праблемамі, якія стаяць перад Касцёлам у Беларусі

У Паставах ідзе праца па арганізацыі новай парафіі, дакументы ўжо пададзеныя ў Віцебскі аблвыканкам. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў журналістам біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Яго Эксцэленцыя распавёў пра дзейнасць Каталіцкага Касцёла ў Віцебскай дыяцэзіі за гэты год свайго кіравання, акрэсліў далейшыя планы і падзяліўся праблемамі, якія стаяць перад Касцёлам у Беларусі. Як сказаў іерарх, у гэты годзе было адзначана ...

Читать далее »

«Мікалайкі» адсвяткавалі ў Лучайскай парафіі

7 снежня ў капліцы аграгарадка Навасёлкі (Лучайская парафія) адбылася святая Імша, цэлебраваў якую імяніннік – ксёндз Мікалай Ліпскі. Каб памаліцца за свайго святара ў дзень нябеснага заступніка, ды і сустрэцца пасля з самім святым Мікалаем, сабралася надзвычай вялікая колькасць веруючых рознага ўзросту. Павіншаваць з імянінамі свайго земляка прыбылі вернікі з Шаркаўшчыны. Лічыцца, што малітва – лепшы падарунак, таму ў гэты ...

Читать далее »

Расклад святочных Імшаў у парафіях Віцебска на Божае Нараджэнне

24-25 снежня 2014 г. Св. Барбары (вул. Ленінградская, 29): Вігілія (24.12) — 23.00; Свята (25.12) — 9.00, 12.00, 18.00. Св. Духа (вул. Чкалава, 5а): Вігілія (24.12) — 24.00; Свята (25.12) — 9.00, 10.30. Св. Антонія (вул. Гагарына, 26а): Вігілія (24.12) — 24.00; Свята (25.12) — 12.00. Езуса Міласэрнага (вул. В.Інтэрнацыяналістаў, 28): Вігілія (24.12) — 22.00; Свята (25.12) — 11.00, 18.00.

Читать далее »

Айцы-аблаты запрашаюць моладзь у Шуміліна на сустрэчу Новага года

Айцы-аблаты запрашаюць моладзь у Шуміліна на перыяд з 31 снежня па 1 студзеня, каб разам сустрэць Новы 2015 год. Пачатак спаткання ў 22 гадзіны. Папярэдні запіс на сустрэчу абавязковы! Тэлефоны для запісу: +375 33 317 77 22 — а. Шымон, +375 33 612 93 33 — а. Анджэй. e-mail: simonomi@interia.pl Ёсць магчымасць начлегу для гасцей здалёк.

Читать далее »

Касцёл святой Барбары ў Віцебску перажыў чарговы рамонт

У гэтым годзе касцёл святой Барбары ў Віцебску перажыў сваю чарговую частку рамонту. Гэтая праца была фінансавана польскім міністэрствам культуры, а таксама польскай правінцыяй ордэну айцоў дамініканцаў. Адбылася рэнавацыя цэглаў усходняй сцяны паўночнай нефы, а таксама паўночнай сцяны вежы. Вернікі цешацца, што так значны не толькі для гораду, але і для дзяржавы помнік архітэктуры можа быць захаваны ў належным стане. ...

Читать далее »

Дабрачынная акцыя “Ты – не адзін” адбылася ў Глыбокім

 “Ты – не адзін” — так называлася раённая дабрачынная акцыя, якая была прымеркавана да Дня інвалідаў. Гэты дзень (3 снежня) – дзень асаблівай увагі да людзей з абмежаванымі магчымасцямі – закліканы нагадаць, што мы разам павінны клапаціцца аб тых, хто мае патрэбу ў дапамозе. Менавіта гэты прынцып быў пакладзены ў аснову мерапрыемстваў, якія ладзіліся ў Глыбокім у рамках акцыі. Дарэчы, ...

Читать далее »

Таямнiчы святы Мiкалай завітаў да маленькіх віцебскіх вернікаў

На святую Iмшу для дзяцей у касцёл Святой Барбары, што ў Вiцебску, завiтаў святы Мiкалай. Дарэчы, завiтаў ён не адзiн, а разам са сваiм верным паплечнiкам, аленем. Як высветлiлася пазней, гэта быў не паўночны, а турэцкi алень. Айцец Павел, якi цэлебраваў Iмшу, пазнаёмiў прысутных са знакамiтым госцем i растлумачыў, што святы Мiкалай ехаў здалёк i не паспеў на сваю ўрачыстасць, ...

Читать далее »

Упершыню ў Віцебскай дыяцэзіі прайшлі «сужэнскія сустрэчы»

5-7 снежня ў Оршы ўпершыню ў Віцебскай дыяцэзіі прайшлі «сужэнскія сустрэчы» для пар Віцебшчыны, паведамляе catholic.by. Гэтай падзеі папярэднічаў клопат айцоў-дамініканаў з парафіі Св. Барбары аб неабходнасці ўзмацнення фармацыі сужэнстваў. Па благаслаўленні біскупа Віцебскага Алега Буткевіча за гэтую місію ўзяўся а. Браніслаў Дашкевіч ОР. На першыя рэкалекцыі прыехалі пяць сужэнскіх пар з Віцебска. Па словах саміх сужэнцаў, ехалі яны з ...

Читать далее »

Помнік памяці ненароджаных дзяцей асвяцілі ў Удзеле

7 снежня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Удзела Глыбоцкага раёна адкрылі і асвяцілі помнік памяці ненароджаных дзяцей. Для гэтага туды завітаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які ўдзяліў там і сакрамант канфірмацыі. На заканчэнне святочнай Эўхарыстыі адбылося асвячэнне помніка памяці ненароджаных дзяцей. Ён быў зроблены і ўсталяваны на тэрыторыі касцёла намаганнямі святароў, вернікаў і мясцовых уладаў. ...

Читать далее »