У Дыяцэзіі

У Браслаўскай парафіі падчас нядзельнай гаміліі можна было ўбачыць «пракажонага»

15 лютага ў касцёле пачулі Евангелле пра аздараўленне пракажонага. У Браслаўскай парафіі падчас гаміліі можна было пабачыць на ўласныя вочы «пракажонага», паведамляе waladarka.by. Хлопчык, пераапрануты ў брудную і парваную вопратку ішоў праз касцёл, званіў у званочкі і крычаў: «нячысты!» Наколькі было страшна, балюча і адзінока людзям, якія цярпелі на гэтую страшэнную хваробу, можна было пабачыць на ўласныя вочы. Але Езус ...

Читать далее »

Пятнаццацігоддзе свайго існавання адзначыў 15 лютага хор “Ave Maria” пры парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім

  Гэты калектыў неаднаразова ўдзельнічаў у разнастайных айчынных і міжнародных фэстах і конкурсах. Ва Усебеларускім конкурсе на лепшую песню да 500-годдзя Будслаўскай святыні перамог твор у яго выкананні. Песню “Будслаўская Божая Маці” напісалі мясцовы паэт Віталь Гарановіч і ўдзельніца хору Ганна Шакола. Ініцыятарам і натхняльнікам хора быў ксёндз Пётр Врубель, які з’яўляўся ў той час, а гэта было ў 2000 ...

Читать далее »

10-годдзе існавання адзначылі глыбоцкія ўдзельнікі клубу “Betel-Caritas”

14 лютага ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім 10-годдзе існавання святкавалі ўдзельнікі клубу для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, які мае назву “Бэтэль”. Менавіта 10 гадоў таму назад, калі пробашчам парафіі быў кс. Кшыштаф Мікалайчык, паўстаў гэты клуб. У той час да яго належала маленькая група дзяцей-інвалідаў. За 10 год гэта групка ператварылася ў вялікую, сапраўдную, дружную сям’ю, якае дзейнічае і ...

Читать далее »

У Браславе моладзь адзначыла Запусты ў каўбойскім стылі

14 лютага, у апошнюю суботу перад Вялікім постам, у Браславе адбыліся Запусты, тэма якіх была «Дзікі Захад». Распачалася  сустрэча  малітвай, падчас якой слухалі словы Святога Пісання. У кожнага ўдзельніка свята быў тэматычны строй. Удзельнікі з Мёраў і Браслава падрыхтавалі нумары, якімі парадавалі і захапілі іншых. Таксама кожны мог выказаць сваю сімпатыю да кагосьці праз пошту, якая працавала ўвесь час дыскатэкі. ...

Читать далее »

Росіца. «Як убачу кроў на Украіне — ноч спаць не магу»

У мястэчку Росіца пабачыў адзін з самых прыгожых беларускіх краявідаў. На беразе шырокай сажалкі — чырвоны касцёл, з невысокімі вежамі. Калісьці да вайны гэтыя вежы былі высокімі. Але бальшавікі тыя вежы зруйнавалі, бо палічылі іх добрым арыенцірам для польскай артылерыі. Дзякуй, што не зруйнавалі ўвесь храм. З-за дрэваў колішняга парку выглядвае знявечаная званіца зруйнаванай праваслаўнай царквы. Навокал пануе ціша і ...

Читать далее »

У Міжнародны дзень хворых біскуп Алег Буткевіч наведаў абласную бальніцу

Біскуп Алег Буткевіч быў запрошаны ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу 5 лютага ў Міжнародны дзень хворых. Ён сустрэўся з медработнікамі і распавеў аб духоўным аспекце паклікання медыка і ахвярнасці гэтай службы на карысць хворых. У сваёй прамове біскуп звярнуў увагу на запавет любові: любові да Бога, любові да бліжняга, асабліва да хворага і церпячага чалавека. У мультымедыйным варыянце, прапанаваным медыкам ...

Читать далее »

У Оршы адбудуцца рэкалекцыi “Школа Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі”

Дарагія браты і сёстры! Запрашаем Вас да ўдзелу ў рэкалекцыях “Школа Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі”. Рэкалекцыі адбудуцца ў два тэрміны: 6 — 8 і 13 -15 лютага. Вы можаце выбраць больш зручны для Вас час. Пачатак у пятніцу у 16.00, а заканчэнне ў нядзелю у 15.00. Горад Орша, вул. Савецкая, 6, парафія св. Язэпа. У раскладзе кожнага дня: Святая Імша, ...

Читать далее »

Сустрэча студэнтаў у Глыбоцкай парафіі

У аўторак, 3 лютага ў кляштары сясцёр Францішканак Сям’і Марыі адбылася сустрэча студэнтаў, ініцыятарам якой стаў кс. Вячаслаў Пялінак. На самым пачатку сустрэчы святар запрасіў усіх у капліцу на супольную малітву. Потым прыйшоў час гарбаты і знаёмства, бо многія з нас адзін аднаго проста не ведалі. На самой справе, гэта сустрэча была вельмі цікавай. Мы дзяліліся ўражаннямі за перажыты час ...

Читать далее »

У Глыбокім адзначылі Свята Ахвяравання Пана

Яго называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. Падчас набажэнстваў у касцёле былі асвечаныя свечкі. Агонь быў запалены святаром каля алтара, а потым жывое святло вернікі перадавалі адзін аднаму. Пасля асвячэння свечак адбылася працэсія ў касцёле. Раней у гэты дзень асвячаліся свечкі, якімі потым цэлы год асвятляўся касцёл. Зараз храмы асвятляюцца электрычнасцю, а свечкі засталася як сімвал Святла Хрыста. ...

Читать далее »

Зварот біскупа Віцебскага з заклікам малітвы ў інтэнцыі людзей, якія знаходзяцца ў рабстве

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! У межах Года Кансэкраванага Жыцця – 8 лютага 2015 года, калі паводле літургічнага календара прыпадае ўспамін св. Юзэфіны Бакхіта, Каталіцкі Касцёл будзе абыходзіць дзень малітваў, разважання і дзейнасці супраць гандлю людзьмі. Апостальская Сталіца звярнулася да Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, а праз яе – да кожнага веруючага з просьбай падтрымаць малітвай ініцыятывы, якія маюць ...

Читать далее »